Ежы Каваляровіч | |
---|---|
польск.: Jerzy Kawalerowicz | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1922[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 2007[4][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Люцына Вінніцкая[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0442819 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ежы Францішак Каваляровіч (польск.: Jerzy Franciszek Kawalerowicz; 19 студзеня 1922, Гвіздэць — 27 снежня 2007, Варшава) — польскі кінарэжысёр.
Ежы Каваляровіч нарадзіўся 19 студзеня 1922 г. у невялікім мястэчку Гвіздэць (цяпер Каламыйскі раён Івана-Франкоўскай вобласці Украіны) у армянскай сям’і (па бацькоўскай лініі). Падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў у Кракаве (дыплом у 1948 годзе) скончыў кінакурсы (1946). Быў асістэнтам рэжысёра на здымках фільмаў «Забароненыя песенькі» (1947, рэж. Леанард Бучкоўскі) і «Апошні этап» (1948, рэж. Ванда Якубоўская). У 1956—1968 гадах — арганізатар, а з 1972 года — мастацкі кіраўнік творчага кінааб’яднання «KADR», дзе былі зняты многія знакамітыя творы польскага кіно — ад «Попелу і дыяменту» Вайды да карціны «Ва-банк» Махульскага. Член ПАРП (1954—1990). Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Саюза польскіх кінематаграфістаў (1968—1978). У 1998 годзе Каваляровічу было прысуджана званне doctor honoris causa парыжскай Сарбоны.