Езус, таксама Эзус[1] («пан» або «гаспадар») — бог у кельцкай міфалогіі, вядомы з двух манументаў (Парыж і Трыр) і радка ў Bellum civile Лукана.
Рымскі паэт I стагоддзя Лукан называе трыяду вярхоўных гальскіх багоў, прычым пад іх уласнымі імёнамі, і спосаб ахвярапрынашэння ім. Езус прымаў ахвяры павешаныя на дрэве; Тараніс — спаленыя ў плеценых кашах; Тэўтат — патопленыя ў бочцы з вадой.
Імя Езус звязваюць з старажытным індаеўрапейскім коранем Esu, што значыць «добры бог» або «бог-пан», падобна ірландскаму Дагдзе.