Езуіцкі квартал і місіі Кордавы* | |
---|---|
Jesuit Block and Estancias of Córdoba** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iv |
Спасылка | 995 |
Рэгіён*** | Лацінская Амерыка і Вест-Індыя |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2000 (24-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Езуіцкі квартал і місіі Кордавы (ісп.: La Manzana Jesuítica y las Estancias de Córdoba) — помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які складаецца з дзвюх складовых частак:
Ансамбль рэдукцый (місій і фермаў) у наваколлях горада узвздзіўся езуітамі пачынаючы з сярэдзіны XVII стагоддзя. У 1767 годзе Карл III падпісаў указ аб выгнанні езуітаў з іспанскіх уладанняў і канфіскацыі іх уласнасці. У наступным годзе ўніверсітэт і школа перайшлі ў распараджэнне дзяржавы. Місіямі, аднак, да 1853 года кіравалі францысканцы, калі езуітам было дазволена вярнуцца ў Амерыку.
Кожная місія мае сваю царкву і комплекс будынкаў, вакол якіх вырасталі пасёлкі, такія як Альта-Грасія, найбліжэйшая да горада Кордава. Місія Сан-Ігнасіа не захавалася. Езуіцкі квартал і місіі часта наведваюцца турыстамі, якія вандруюць па маршруце «Дарога езуіцкіх місій» (ісп.: El Camino de las Estancias Jesuíticas).
Як унікальнае сведчанне асветніцкай дзейнасці езуітаў на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі ў XVII—XVIII стст. езуіцкі квартал і місіі былі занесены ў 2000 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.