Елка Энгельмана | ||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Елка Энгельмана[1] (Picea engelmannii) — від дрэў роду Елка (Picea) сямейства Хваёвыя (Pinaceae).
У прыродзе арэал віду ахоплівае лясны пояс Скалістых гор Паўночнай Амерыкі. Расце на вышыні 1500—3500 м, аж да верхняй мяжы лесу, часцей па ценявых схілах гор і ў далінах.
Утварае абшарныя чыстыя і змешаныя лясы з піхтамі аднаколернай (Abies concolor), Abies amabilis, Abies procera, псеўдатсугай Мензіса (Pseudotsuga menziesii), Larix occidentalis, Tsuga heterophylla, хвоямі Pinus contorta и Pinus monticola — у ніжнім поясе; у верхнім поясе — з Abies lasiocarpa, Tsuga mertensiana, Larix lyallii, хвоямі Pinus albicaulis, Pinus flexilis, Pinus aristata і Chamaecyparis nootkatensis.
У Еўропе як дэкаратыўная культывуецца з 1863 года. У Расіі з канца XIX стагоддзя, малараспаўсюджаная.
Жыве да 300—400 (600) гадоў.
Прадстаўнікі віду — дрэвы вышынёй 30-50 м, пры дыяметры ствала 90 см. Крона густая, конусападобная, нярэдка несіметрычная, са злёгку ніцымі галінамі. Кара парэпаная, лускаватая, чырванавата-карычневая, тонкая. Маладыя парасткі жаўтлява-карычневыя, з іржавым апушэннем.
Пупышкі конусападобныя. Ігліца даўжынёй 15-20 (да 25) мм, шырынёй 1,5—2 мм, чатырохгранная, вострая, з двума—чатырма вусцяйковымі лініямі на кожным баку, шыза-зялёная да шызай, старая больш зялёная. На радзіме ігліца трымаецца 10-15 гадоў, у Санкт-Пецярбургу 5-7 гадоў.
Шышкі яйкападобна-цыліндрычныя, даўжынёй 4-7 см, дыяметрам 2,5 см, да паспявання бардовыя, спелыя — светла-карычневыя, з тонкімі, гнуткімі, друзла размешчанымі па краі, зубчастымі лускамі. Спеюць у жніўні—верасні, ападаюць вясной наступнага года. Насенне даўжынёй каля 3 мм, бурае, з крылом даўжынёй каля 12 мм. У 1 кг 160—350 тысяч насенін; сярэдняя вага 1000 штук — 3 г.