Елізавета Тэрэза Марыя Алена Бельгійская, герцагіня Брабанцкая | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Elisabeth Theresia Maria Helena van België Élisabeth Thérèse Marie Hélène de Belgique | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 кастрычніка 2001[1][2][…] (22 гады) |
||||||
Род | Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | Памылка Lua: expandTemplate: template "lang-nl-be" does not exist. | ||||||
Бацька | Філіп[1][3][…] | ||||||
Маці | Мацільда, каралева Бельгіі[1][3][…] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Манаграма | |||||||
Род войскаў | Belgian Army[d] | ||||||
Званне | курсант[d] і second lieutenant[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Елізавета Тэрэза Марыя Алена Бельгійская, герцагіня Брабанцкая (25 кастрычніка 2001, Андэрлехт) — прынцэса Бельгійская, старэйшая дачка караля Бельгіі Філіпа I і яго жонкі каралевы Мацільды, унучка Альберта II[5]. Першая ў чарзе атрымання ў спадчыну трона Бельгіі.
Прынцэса Елізавета нарадзілася ў 9:58 вечары 25 кастрычніка 2001 года. Яе маці было зроблена кесарава сячэнне. Пры нараджэнні яна важыла 2,9 кілаграмаў і была ростам 49,5 см.
Хрышчэнне прынцэсы прайшло 9 снежня 2001 года ў капліцы замка Кіргнон кардыналам Годфрыдам Данеелсам, архібіскупам Мехелена-Бруселя. Хроснымі прынцэсы сталі яе стрыечны брат прынц Амедэа Бельгійскі і графіня Элен д’Удэкем д’Акоз, яе цётка з боку маці.
Ёй былі даныя чатыры імя:
Апроч яе, у сям’і караля нарадзіліся двое сыноў: прынцы Габрыэль і Эмануэль, а таксама сястра прынцэса Элеанора.
За дзесяць гадоў да нараджэння Елізаветы, у Бельгіі быў уведзены новы закон атрымання ў спадчыну прастола, які прымае пазіцыю першародства. Такім чынам, прынцэса Елізавета, нягледзячы на нараджэнне двух малодшых братоў, стаіць першая ў лініі атрымання ў спадчыну прастола Бельгіі. Калі яна ўзыдзе на прастол, дык стане першай бельгійскай каралевай[6].
Бацька Елізаветы адбываецца з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі. Гэта дынастыя звязала сябе роднаснай сувяззю з такімі еўрапейскімі дамамі, як Арлеанскі, баварскімі Вітэльсбахамі, шведскімі Бернадотамі, аўстрыйскімі Габсбургамі. Яе маці каралева Мацільда, народжаная Мацільда Марыя Крысціна Гмслен д’Удэкем д’Акоз, дачка графа Патрыка Анры д’Удэкем д’Акоз і польскай дваранкі графіні Ганны Камароўскай. Праз сваю бабулю Ганну прынцэса звязана сваяцтвам з найвядомымі польскім і вялікалітоўскімі сем’ямі, такімі як Радзівілы, Чартарыйскія, Замойскія, Тышкевічы, каралеўскай дынастыяй Ягелонаў і шматлікімі расійскімі дваранскімі родамі.
Адным з першых публічных выступленняў Елізаветы стала святкаванне дня Бельгіі ў 2006 годзе[7][8]. У 2007 годзе яна суправаджала бацьку на адкрыцці Музея Навук. Імя прынцэсы носіць бельгійская арктычная станцыя Прынцэса Елізавета[9].