Елізавета Дацкая | ||||
---|---|---|---|---|
Elisabeth af Danmark | ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне |
14 кастрычніка 1524[1][2] |
|||
Смерць |
15 кастрычніка 1586[1][2] (62 гады) |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Ольдэнбургская дынастыя[d] | |||
Бацька | Фрэдэрык I[d] | |||
Маці | Сафія Памеранская | |||
Муж | Магнус III Мекленбургскі[3] і Ульрых Мекленбургскі[d][3] | |||
Дзеці | Сафія Мекленбург-Гюстраўская[d] | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Елізавета Дацкая (дацк.: Elisabeth af Danmark; 14 жніўня 1524 — 15 жніўня 1586) — прынцэса з дынастыі Ольдэнбургаў, у першым шлюбе жонка Магнуса III Мекленбург-Шверынскага, у другім — Ульрыха III Мекленбург-Гюстраўскага.
Елізавета была старэйшай дачкой караля караля Даніі і Нарвегіі Фрыдэрыка I ад яго другога шлюбу з Сафіяй Памеранскай[4]. Яна вырасла пры двары свайго зводнага брата-караля Крысціяна III. Сучаснікі адклікаліся пра яе, як пра незвычайную прыгажуню. Англійскі пасланец Роберт Барнс адзначаў у сваім данясенні, што ніколі яшчэ не бачыў прыгажэйшай і з больш добрым выхаваннем дзяўчыны[5].
У 1542 годзе яна была заручана з Магнусом III, герцагам Мекленбург-Шверынскім, і 26 жніўня 1543 года ў Кіле адбылося іх вяселле. Іх шлюб апынуўся бяздзетным, а праз дзевяць гадоў Елізавета заўдавела і ў 1551 годзе вярнулася ў Данію. 14 лютага 1556 года яна зноў выйшла замуж, на гэты раз за Ульрыха III, герцага Мекленбург-Гюстраўскага, кузена свайго памерлага мужа. Гэты саюз апынуўся шчаслівым, а ў 1557 годзе Елізавета нарадзіла сваё адзінае дзіця, дачка Сафію, якая потым стала жонкай караля Даніі і Нарвегіі Фрыдэрыка II.
Елізавета на працягу ўсяго жыцця падтрымлівала сувязь з сям’ёй і дацкім дваром, рэгулярна наведваючы сваю ятроўку Даратэю Саксен-Лаўэнбургскую. Калі яе дачка Сафія выйшла замуж за пляменніка Елізаветы, караля Фрэдэрыка, яе візіты ў Данію пачасціліся. Пры падтрымцы Елізаветы былі адноўлены цэрквы ў гарадах Гюстраў і Даберан, яна таксама патраніравала манастырам, школам і бальніцам[5].
Елізавета сканала ў 1586 годзе па вяртанні з адной са сваіх паездак у Данію. Яе рэшткі былі перавезены ў Мекленбург і пахаваны ў саборы ў Гюстраве. Праз некалькі гадоў яе другі муж быў пахаваны побач з ёй[5].