Славутасць | |
Елісейскі палац | |
---|---|
фр.: Palais de l'Élysée | |
| |
48°52′13″ пн. ш. 2°18′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] і класіцызм |
Архітэктар | Арман Клод Мале[d] |
Дата заснавання | 1722 |
Сайт |
elysee.fr (фр.) elysee.fr/en/ (англ.) elysee.fr/de/ (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Елісе́йскі пала́ц (фр.: Palais de l'Élysée) — рэзідэнцыя прэзідэнта Французскай рэспублікі ў Парыжы (VIII акруга, Фабур Сент-Анарэ, д. 55, недалёка ад Елісейскіх Палёў). У Елісейскім палацы адбываюцца таксама пасяджэнні Савета міністраў Францыі. У садах палаца ўвечары 14 ліпеня (раней Дзень узяцця Бастыліі) ладзяцца святкаванні з нагоды дня Французскай рэспублікі.
У Елісейскім палацы прэзідэнт прымае кіраўнікоў замежных дзяржаў, з ганаровай вартай Рэспубліканскай гвардыі.
Будынак будаваўся для графа Эўро з сямейства Латур д'Авернь і яго жонкі (народжанай Кроза) як фешэнэбельны сталічны асабняк (hôtel de l'Élysée) архітэктарам Арман-Клодам Мале ў 1718—1722 у стылі Рэгенцтва. Пасля смерці графа ў 1753 г. набыты Людовікам XV для маркізы дэ Пампадур, а пасля яе смерці ў 1764 годзе перайшоў да далёкіх сваякоў караля.
Пры Напалеоне I упершыню выкарыстоўваўся для патрэб урада. У 1816 г. набыты Людовікам XVIII. У 1848 зроблены афіцыйнай рэзідэнцыяй прэзідэнта Другой рэспублікі Луі Напалеона Банапарта, які ў 1852 г. абвясціў сябе імператарам Напалеонам III і заняў звычайную манархавую рэзідэнцыю ў Цюільры. Сам жа Елісейскі палац быў перабудаваны па распараджэнню імператара ў 1853—1867 архітэктарам Лакруа, і з таго часу яго вонкавы выгляд не мяняўся.