Енё Рэйтэ

Енё Рэйтэ
венг.: Rejtő Jenő
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні венг.: Reich Jenő
Псеўданімы P. Howard і Gibson Lavery
Дата нараджэння 29 сакавіка 1905(1905-03-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1943(1943-01-01)[1] (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, пісьменнік навуковай фантастыкі, раманіст, драматург
Гады творчасці з 1934
Жанр фарс
Мова твораў венгерская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Е́нё Рэ́йтэ (венг.: Jenő Rejtő; 29 сакавіка 1905, Будапешт, Аўстра-Венгрыя — 1 студзеня 1943, Еўдакава, СССР) — венгерскі журналіст і драматург, які памёр у працоўным лагеры падчас Другой сусветнай вайны. Нягледзячы на гумарыстычны характар яго твораў, яны не толькі добры чытаныя ў Венгрыі, але таксама высока цэняцца літаратуразнаўцамі.

Нарадзіўся 29 сакавіка 1905 года ў Будапешце, які на той момант уваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі. Скончыў навучанне ў тэатральнай школе ў 1924 годзе, пасля чаго ён шмат падарожнічаў па ўсёй Еўропе[2]. Вярнуўшыся ў Венгрыю, ён зарабляў сабе на жыццё, як драматург, часта з вялікім поспехам.

Пазней ён пачаў пісаць прыгодніцкія раманы на аснове сваіх паездак і вопыту за мяжой[2]. Яго раманы хутка запрыкмецілі крытыкі дзякуючы непараўнальнаму і мудрагелістаму пачуццю гумару. Яго раманы, якія перакрыўлялі Французскі Замежны легіён, былі напісаны пад псеўданімам П. Ховард, мелі найбольшы поспех. Ён таксама напісаў вялікую колькасць кабарэ-камедый і рэдагаваў мясцовую газету «Надзькёрут», якая, аднак, была апублікавана толькі адзін раз. Найбольш цэняцца яго творы, якія аб’ядноўвалі ў сябе элементы дэтэктыўных раманаў і раманаў, заўсёды з унікальным пачуццём гумару. Ён таксама пісаў раманы ў традыцыях амерыканскіх вестэрнаў.

Пачынаючы з 1939 года, ён не мог публікаваць свае раманы пад сапраўдным імем з-за свайго яўрэйскага паходжання. У 1942 годзе, з’яўляючыся сур’ёзна хворым, Енё Рэйтэ быў абвінавачаны салашыстамі ў арганізацыі «падрыўной» дзейнасці і проста з бальнічнага ложку адпраўлены ў штрафную роту. Ён памёр праз тыф 1 студзеня 1943 года ў працоўным лагеры Еўдакава у Варонежскай вобласці, на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза.

Памяць пра Рэйтэ ўсё яшчэ шануецца ў будапешцкім кафэ «Japán», дзе ён быў рэгулярным наведнікам.

Зноскі

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б «Pen name: P. Howard. Jenő Rejtő died 70 years ago». Hungarian Literature Online. January 1, 2013. Retrieved January 2, 2013.