Ені Рысведс

Ені Рысведс
Род дзейнасці велагоншчык
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1994(1994-06-06)[1] (30 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ені Клара Крысціна Рысведс (швед. Jenny Klara Kristina Rissveds; нар. 6 чэрвеня 1994, Фалун) — шведская велагоншчыца, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў.

У 2012 годзе выйграла чэмпіянат Еўропы ў юніёрскім заліку. З таго ж года прымала ўдзел у чэмпіянаце свету і Кубку свету па маўнтынбайку. У 2014 годзе заняла другое месца ў заліку элімінатар Кубка свету. У наступным годзе на чэмпіянаце свету Рысведс стала трэцяй у заліку да 23 гадоў. У тым жа годзе на Еўрапейскіх гульнях яна стала восьмай. У 2016 годзе ў дарослым заліку Кубка свету Рысведс стала чацвёртай і выйграла чэмпіянат свету ў моладзевым заліку. На Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра Ені Рысведс прынесла Швецыі першае ў гісторыі жаночае золата ў веласпорце.

Зноскі