Ервандашат (арм.: Երվանդաշատ) — другая сталіца старажытнай Арменіі[1] пасля Армавіра, горад заснаваны апошнім прадстаўніком дынастыі Ервандуні царом Ервандам III[1][2][3] каля 200 г. да н.э.[2]. Заставаўся сталіцай Арменіі да перанясення царскай рэзідэнцыі ў Арташат[2] у II стагоддзі да н.э.. Напачатку IV стагоддзя цар Вялікай Арменіі Трдат III перадаў горад роду Камсаракан як цэнтр вобласці Аршарунік[2]. Горад разбураны ў 364 годзе падчас нашэсця Шапура II, а насельніцтва (каля 20000 армянскіх і 30000 яўрэйскіх сем'яў) дэпартавана ў Персію[2]. Вядома, што Ервандашат існаваў у VII стагоддзі[2].
Апроч рэштак гарадскіх умацаванняў, невялікія археалагічныя даследаванні 1980-х гадоў, выявілі сляды старажытных садоў і палацаў, апісаных старажытнаармянскімі гісторыкамі. Таксама захаваліся сляды сцен, вуліц, будынкаў былой сталіцы Арменіі.