Еўдакія Барысаўна Пасько | |
---|---|
руск.: Евдокия Борисовна Пасько | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 снежня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 2017 (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне | старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Еўдакія Барысаўна Пасько (30 снежня 1919, Ліпенка, Туркестанская АССР — 27 студзеня 2017, Масква) — савецкая ваенная лётчыца, штурман эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка, Герой Савецкага Саюза.
Нарадзілася ў сяле Ліпенка (цяпер — Джэты-Агузскага раёна Ісык-Кульскай вобласці Кыргызстана) у сялянскай сям’і. Украінка.
У 1938 годзе скончыла 10-ы клас 25-й школы горада Барнаула і паступіла на механіка-матэматычны факультэт МДУ. З чацвёртага курса ўніверсітэта пайшла добраахвотнікам у войска — была залічана ў ліку сямнаццаці студэнтак універсітэта ў авіягрупу № 122 (авіягрупу М. М. Раскавай). Скончыўшы паскораныя штурманскія курсы ў авіяцыйнай школе горада Энгельс, з мая 1942 года да канца вайны была штурманам эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбавальнага авіяцыйнага палка. Член КПСС з 1943 года.
Паводле даных лётнай кніжкі, здзейсніла 790 баявых вылетаў і 10 вылетаў на спецзаданні. Агульны налёт склаў 1220 гадзін. На пазіцыі ворага было скінута больш за 100 тон бомб. Пацверджана знішчэнне чатырох складоў з гаручым, трох з боепрыпасамі, трох пражэктараў, дзвюх перапраў, 11 аўтамашын і аднаго самалёта на зямлі; 157 моцных выбухаў, 109 ачагоў пажару. Акрамя таго, у тыле праціўніка было скінута да 2 мільёнаў лістовак.
Шэсць братоў Еўдакіі Пасько змагаліся з гітлераўскімі захопнікамі са зброяй у руках, пяцёра з іх загінулі ў баях.
У канцы 1945 г. гвардыі старшы лейтэнант Е. Б. Пасько звольнены ў запас. Пазней ёй было прысвоена воінскае званне «капітан».
Вярнулася ў Маскву і паспяхова скончыла апошнія курсы мехмата МДУ (1949), аспірантуру. На працягу 33 гадоў працавала старшым выкладчыкам Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча.
Пахаваная з вайсковымі ўшанаваннямі на Траекураўскіх могілках Масквы.