Еўпацій Калаўрат | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1200 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | студзень 1238 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Званне | ваявода |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Еўпацій Калаўрат (руск.: Евпатий Коловрат; 1200 — 11 студзеня 1238[1]) — разанскі баярын, ваявода і багатыр. З атрадам у 1700 чалавек, ацалелых ад татара-мангольскага разгрому Разані, напаў на стан хана Батыя і прывёў захопнікаў у замяшанне, перабіў многіх мангольскіх багатыроў. Татары здолелі перамагчы атрад Калаўрата калі ўжылі «парокі» — камнямёты. Еўпацій загінуў у баі, яго ўчынак быў высока ацэнены ворагам — ханам Батыем і яго набліжанымі.