Еўрапейскае касмічнае агенцтва

Еўрапейскае касмічнае агенцтва
Краіна
Штаб-кватэра
Тып арганізацыі міжнародная арганізацыя
Афіцыйныя мовы англійская, французская і нямецкая
Кіраўнікі
Генеральны дырэктар Жан-Жак Дардэн
(Jean-Jacques Dordain)
Заснаванне
Дата заснавання 31 мая 1975 года
Галіна Навукова-даследчая работа[d][1] і activities of extraterritorial organizations and bodies[d][2]
Член у 22 дзяржавы-удзельніцы
ESA.int
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еўрапейскае касмічнае агенцтва (скарочана ЕКА; англ.: European Space Agency, ESA) — міжнародная арганізацыя, створаная ў 1975 годзе ў мэтах даследавання космасу.

ЕКА складаецца з 22 сталых членаў, у некаторых праектах таксама бяруць удзел Славенія, Латвія і Канада.

Арганізацыя ЕКА

[правіць | правіць зыходнік]

Штаб-кватэра Агенцтва знаходзіцца ў Парыжы. У Нордвейку (Нідэрланды) размешчаны Еўрапейскі цэнтр касмічных даследаванняў і тэхналогій. Еўрапейскі касмічны цэнтр кіравання размешчаны ў Дармштаце (Германія). У іншым германскім горадзе, Кёльне, размешчаны Еўрапейскі цэнтр астранаўтаў. Цэнтр назірання за Зямлёй і інфармацыйны цэнтр Еўрапейскага касмічнага агенцтва знаходзяцца ў Фраскаці пад Рымам (Італія). Для запускаў створаных касмічных апаратаў выкарыстоўваецца касмадром Куру ў Французскай Гвіяне. ЕКА мае кантактныя офісы ў Бельгіі, ЗША і Расіі і наземныя станцыі сачэння па ўсім свеце.

У агенцтве ўвесь час працуе 1907 чалавек (2005), а яго бюджэт складае 2977 мільёнаў еўра (2005).

Дзяржавы-удзельнікі і бюджэт

[правіць | правіць зыходнік]

Членства і ўклад у ESA

[правіць | правіць зыходнік]
     Краіны-ўдзельнікі ESA     паводле ECS пагаднення     падпісалі Пагадненне аб Супрацоўніцтве
     Краіны-ўдзельнікі ESA     Асацыяваныя ўдзельнікі     паводле ECS пагаднення     якія падпісалі Пагадненне пра Супрацоўніцтва

У гэтай табліцы прадстаўлена агульная інфармацыя пра краіны, якія ўваходзяць у ESA, і іх уклад.

Дзяржава Уваходжанне Нацыянальная праграма Уклад
(млн. €)
Уклад
(%)
Сцяг Францыі Францыя[3] 01980-10-30 30 кастрычніка 1980 CNES &&&&&&&&&&&&0718.800000718,8 &&&&&&&&&&&&&017.90000017,9%
Сцяг Германіі Германія 01980-10-30 30 кастрычніка 1980 DLR &&&&&&&&&&&&0750.500000750,5 &&&&&&&&&&&&&018.70000018,7%
Сцяг Італіі Італія 01980-10-30 30 кастрычніка 1980 ASI &&&&&&&&&&&&0350.500000350,5 &&&&&&&&&&&&&&08.7000008,7%
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 01980-10-30 30 кастрычніка 1980 UKSA &&&&&&&&&&&&0240.&&&&&0240,0 &&&&&&&&&&&&&&06.&&&&&06,0%
Сцяг Іспаніі Іспанія 01980-10-30 30 кастрычніка 1980 CDTI &&&&&&&&&&&&0184.&&&&&0184,0 &&&&&&&&&&&&&&04.6000004,6%
Сцяг Бельгіі Бельгія 01980-10-30 30 кастрычніка 1980 BELSPO &&&&&&&&&&&&0169.800000169,8 &&&&&&&&&&&&&&04.2000004,2%
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 01980-10-30 30 кастрычніка 1980 NSO &&&&&&&&&&&&&060.30000060,3 &&&&&&&&&&&&&&01.5000001,5%
 Швейцарыя 01980-10-30 30 кастрычніка 1980 SSO &&&&&&&&&&&&0105.600000105,6 &&&&&&&&&&&&&&02.6000002,6%
Сцяг Швецыі Швецыя 01980-10-30 30 кастрычніка 1980 SNSB &&&&&&&&&&&&&065.30000065,3 &&&&&&&&&&&&&&01.6000001,6%
Сцяг Даніі Данія 01980-10-30 30 кастрычніка 1980 DTU Space &&&&&&&&&&&&&027.80000027,8 &&&&&&&&&&&&&&00.7000000,7%
Сцяг Ірландыі Ірландыя 01980-12-10 10 снежня 1980 EI &&&&&&&&&&&&&015.60000015,6 &&&&&&&&&&&&&&00.4000000,4%
Сцяг Нарвегіі Нарвегія[4] 01986-12-30 30 снежня 1986 NSC &&&&&&&&&&&&&063.10000063,1 &&&&&&&&&&&&&&01.6000001,6%
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 01986-12-30 30 снежня 1986 FFG &&&&&&&&&&&&&052.20000052,2 &&&&&&&&&&&&&&01.3000001,3%
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 01995-01-01 01 студзеня 1995 TEKES &&&&&&&&&&&&&019.40000019,4 &&&&&&&&&&&&&&00.5000000,5%
Сцяг Партугаліі Партугалія 02000-11-14 14 лістапада 2000 FCT &&&&&&&&&&&&&015.80000015,8 &&&&&&&&&&&&&&00.4000000,4%
Сцяг Грэцыі Грэцыя 02005-03-09 9 сакавіка 2005 ISARS &&&&&&&&&&&&&&08.6000008,6 &&&&&&&&&&&&&&00.2000000,2%
Сцяг Люксембурга Люксембург 02005-06-30 30 чэрвеня 2005 Luxinnovation &&&&&&&&&&&&&015.&&&&&015,0 &&&&&&&&&&&&&&00.4000000,4%
Сцяг Чэхіі Чэхія 02008-11-12 12 лістапада 2008 CSO &&&&&&&&&&&&&011.50000011,5 &&&&&&&&&&&&&&00.3000000,3%
Сцяг Румыніі Румынія[5][6] 02011-12-23 23 снежня 2011 ROSA &&&&&&&&&&&&&&07.6000007,6 &&&&&&&&&&&&&&00.2000000,2%
Сцяг Польшчы Польшча 02012-11-19 19 лістапада 2012 CBK &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Сцяг Эстоніі Эстонія 02015-02-04 4 лютага 2015 ESO &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Сцяг Венгрыі Венгрыя 02015-02-24 24 лютага 2015 HSO &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Асацыяваныя ўдзельнікі
Сцяг Канады Канада[7][8] 01979-01-01 01 студзеня 1979[7] CSA &&&&&&&&&&&&&018.70000018,7 &&&&&&&&&&&&&&00.5000000,5%
Удзельнікі і партнёры &&&&&&&&&&&02900.1000002 900,1 &&&&&&&&&&&&&072.10000072,1%
Еўропа Еўрасаюз 02004-05-28 28 мая 2004[9] ESP &&&&&&&&&&&&0867.700000867,7 &&&&&&&&&&&&&021.60000021,6%
паводле ECS пагаднення &&&&&&&&&&&&&&05.8000005,8 &&&&&&&&&&&&&&00.1000000,1%
Іншыя паступленні 02024 02024 &&&&&&&&&&&&0246.500000246,5 &&&&&&&&&&&&&&06.1000006,1%
Усяго ESA &&&&&&&&&&&04020.1000004 020,1 &&&&&&&&&&&&0100.&&&&&0100,0%

Выдаткаванне і размеркаванне бюджэту

[правіць | правіць зыходнік]

Бюджэт ESA складаў 2,977 млрд. € у 2005 годзе, 2,904 млрд. € у 2006, 3,018 млрд. € у 2008 і 3,600 млрд. € у 2009[10][11]. Кожныя 3-4 года члены ESA узгадняюць бюджэтны план на некалькі гадоў на канферэнцыі членаў ESA. Хоць план можа быць зменены, ён вызначае асноўны кірунак дзейнасці. Апошняя канферэнцыя была праведзена ў 2008 годзе, калі быў вызначаны бюджэт да 2012 года.

Як правіла краіны маюць уласныя касмічныя праграмы, якія па-рознаму ўзаемадзейнічаюць з ESA у фінансавым і арганізацыйным плане. Да прыкладу, французскае касмічнае агенцтва CNES мае бюджэт, які перавышае вылучаемыя ESA сродкі ўдвая. Існуюць таксама сумесныя праекты паміж ESA і нацыянальнымі касмічнымі агенцтвамі.

Уваходжанне ў ESA адбываецца у тры этапы. На першым этапе краіна падпісвае Пагадненне аб Супрацоўніцтве (англ.: Cooperation Agreement). Калі краіна жадае больш поўна супрацоўнічаць з ESA, яна падпісвае ECS пагадненне (англ.: European Cooperating State Agreement). Пагадненне дзейнічае на працягу пяці гадоў, па заканчэнні якіх краіна можа або пачаць перамовы аб поўным членстве, або падпісаць новае пагадненне.

Статус «ECS пагадненне» атрымалі 5 краін: Славенія, Латвія, Славакія, Літва і Балгарыя.

Статус «Пагадненне аб Супрацоўніцтве» атрымалі 5 краін: Кіпр, Мальта, Турцыя, Украіна і Ізраіль.[12] Статус назіральніка даецца краінам, якія разглядаюць патэнцыйную магчымасць супрацоўніцтва а ў далейшым і далучэнні да касмічнага агенцтва.

Магчымая кааперацыя з іншымі агенцтвамі

[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць планы да 2014 годзе зрабіць ESA агенцтвам Еўрасаюза[13].

  • Арыян — сямейства ракет-носьбітаў
  • Спейслэб — модуль для астранаўтаў, не адлучны падчас палёту караблёў ЗША «Спейс шатл»
  • Каламбус — першапачаткова праект асобнай арбітальнай станцыі, рэалізаваны ў выглядзе модуля МКС
  • ATV — аўтаматычны грузавы карабель
  • Джота — АМС да каметы Галея
  • Гюйгенс — пасадачны модуль для Тытана (спадарожніка Сатурна) на АМС «Касіні» (сумесна з NASA)
  • Смарт-1 — АМС да Месяца
  • Разета — АМС да каметы
  • Марс-экспрэс — АМС да Марса
  • Венера-экспрэс — АМС да Венеры
  • BepiColombo — сумесная з JAXA АМС да Меркурыя
  • Дарвін — касмічны інфрачырвоны тэлескоп (распрацоўваецца да 2015 г.)
  • Gaia — касмічны тэлескоп (распрацоўваецца да 2011 г.)
  • Galileo — спадарожнікавая сістэма навігацыі, якая на гэты момант распрацоўваецца.
  • MetOp — метэаралагічныя спадарожнікі
  • YES і YES2 — спадарожнікі маладых інжынераў
  • Гермес — шматразовы крылаты пілатуемы касмічны карабель (адменены праект 1987—1993 гг.)
  • Вега — лёгкая ракета-носьбіт.
  • Саюз-СТ — замоўленая ў Расіі ракета-носьбіт для запускаў з Куру
  • CSTS — часткова-шматразовы бяскрылы пілатуемы касмічны карабель (распрацоўваецца да 2018 г.)

ЕКА арганізоўвала і арганізоўвае праграмы фундаментальных касмічных даследаванняў:[14]

  1. European Space Agency // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  2. SIRENE
  3. ESA Convention (PDF) (6th ed.). European Space Agency. September 2005. ISBN 92-9092-397-0. Архівавана (PDF) з арыгінала 22 лістапада 2010. Праверана 19 мая 2012.
  4. Poncelet, Jean-Pol; Fonseca-Colomb, Anabela; Grilli, Guilio (November 2004). "Enlarging ESA? After the Accession of Luxembourg and Greece" (PDF). ESA Bulletin (120): 48–53.
  5. ESA — Romania accedes to ESA Convention Архівавана 4 сакавіка 2012.
  6. Romanian Space Agency — Comunicat de presa
  7. а б Leclerc, G.; Lessard, S. (November 1998). "Canada and ESA: 20 Years of Cooperation" (PDF). ESA Bulletin (96). ISBN 92-9092-533-7.
  8. Dotto, Lydia (May 2002). Canada and The European Space Agency: Three Decades of Cooperation (PDF). European Space Agency.
  9. Framework Agreement between the European Community and the European Space Agency(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2011. Праверана 19 мая 2012.
  10. ESA budget for 2009 (PDF)(недаступная спасылка). European Space Agency (1 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  11. ESA and the EU(недаступная спасылка). European Space Agency (9 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  12. "Еўрапейскае касмічнае агенцтва пашырэе на ўсход у 2012 годзе". Lenta.ru. 22.11.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  13. ESA BR-268
  14. Cosmic Vision 2015—2025 Інстытут касмічных даследаванняў, 29 мая 2007 г.