30-я Еўрапейская кінапрэмія англ.: 30th European Film Awards | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | 9 снежня 2017 года | ||
Месца | Берлін, Германія | ||
Арганізатар | Еўрапейская кінаакадэмія | ||
Афіцыйны сайт прэміі | |||
|
30-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 9 снежня 2017 года ў Берліне, Германія.[1] Вядучым цырымоніі стаў нямецкі акцёр і комік Томас Германс.[2] Пераможцы былі абраны галасаваннем больш чым 3000 сяброў Еўрапейскай кінаакадэміі. Прэмію за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў расійскі кінарэжысёр Аляксандр Сакураў[3], а ўзнагародай за еўрапейскі ўнёсак у сусветны кінематограф была ўганаравана французская актрыса Жулі Дэльпі[4].
22 жніўня 2017 года быў апублікаваны спіс фільмаў, рэкамендаваных да намінавання на Еўрапейскую кінапрэмію (лонг-ліст). У гэты спіс увайшоў 51 фільм з 31 краіны Еўропы.[5]
19 кастрычніка 2017 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Еўрапейскае адкрыццё» (англ.: European Discovery) ад Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы (ФІПРЭСІ). Узнагарода прысуджаецца рэжысёру-дэбютанту за першую поўнаметражную стужку. У гэтым годзе за ўзнагароду змагаюцца 5 фільмаў з Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, а таксама сумеснай вытворчасці Балгарыі, Даніі і Францыі.[6]
4 лістапада 2017 года ў Севільі ў межах 14-га Севільскага фестывалю еўрапейскага кіно былі абвешчаны намінанты ў асноўных катэгорыях.[7][8]
14 лістапада 2017 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла пераможцаў у сямі тэхнічных намінацыях. Спецыяльнае журы, скліканае ў Берліне, на аснове конкурснага спісу, вызначанага Еўрапейскай кінаакадэміяй, але не абмяжоўваючыся ім, прыняло рашэнне аб пераможцах у катэгорыях найлепшы аператар, найлепшы мантажор, найлепшы мастак-пастаноўшчык, найлепшы мастак па касцюмах, найлепшы візажыст-грымёр, найлепшы кампазітар і найлепшы гукарэжысёр.[9]
Колькасць узнагарод, атрыманых фільмам, можа быць меншай за колькасць намінацый, бо шэраг тэхнічных узнагарод прысуджаюцца без выдзвіжэння намінантаў.
Фільмы, што атрымалі некалькі намінацый[правіць | правіць зыходнік]
|
Фільмы, што атрымалі хаця б адну ўзнагароду[правіць | правіць зыходнік]
|
Сябры журы, якое вызначыла пераможцаў у сямі тэхнічных катэгорыях:
Намінацыя | Пераможца |
---|---|
Найлепшы еўрапейскі аператар | Міхаіл Крычман — «Нелюбоў» (руск.: Нелюбовь) |
Найлепшы еўрапейскі мантажор | Рабэн Кампіё — «120 удараў у хвіліну» (фр.: 120 battements par minute) |
Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык | Ёзэфін Асберг — «Квадрат» (англ.: The Square) |
Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах | Катажына Левінска — «Здабыча» (польск.: Pokot) |
Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму | Леендэрт ван Німвэген — «Сера» (англ.: Brimstone) |
Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Яўгеній Гальперын, Саша Гальперын — «Нелюбоў» (руск.: Нелюбовь) |
Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр | Орыял Тарага — «Голас пачвары» (англ.: A Monster Calls) |