Еўрарэгіён Буг

Еўрарэгіён «Буг» — еўрарэгіён, у склад якога ўваходзяць памежныя раёны Украіны, Польшчы і Беларусі.

Дзейнасць еўрарэгіёну Буг рэгулюецца Пагадненнем аб стварэнні трансгранічнага Аб’яднання «Еўрарэгіён Буг», падпісаным 29 верасня 1995 у Луцку паміж Валынскай вобласцю і былымі Холмскім, Люблінскім, Тарнобжэскім і Замосцкім ваяводствамі Польшчы (да змены адміністрацыйнага падзелу гэтай краіны ў 1999 годзе).

29 верасня 1995 у еўрарэгіён «Буг» таксама ўвайшлі Бялападляскае ваяводства Польшчы і Брэсцкая вобласць Беларусі. Пасля ўкаранення ў Польшчы новага адміністрацыйнага дзялення правапераемнікам рэгіёнаў — членаў еўрарэгіёну Буг з польскага боку стала Люблінскае ваяводства.

У траўні 2000 у склад еўрарэгіёну Буг былі прынятыя Сокальскі і Жолкаўскі раёны Львоўскай вобласці ў якасці асацыяваных членаў.

Структура і кіраванне

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна са Статутам Аб’яднання яго кіруючым органам з’яўляецца Савет, у склад якой уваходзяць па 10 прадстаўнікоў ад трох тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак краін-членаў еўрарэгіёну «Буг»:   

Плошча еўрарэгіёну складае 80 тыс. км², насельніцтва — каля 5.000.000 чалавек [1]. адміністрацыйнымі цэнтрамі і найбуйнейшымі гарадамі з’яўляюцца Луцк, Люблін і Брэст.