Еўропа Еўропа | |
---|---|
ням.: Hitlerjunge Salomon | |
Жанр | драматычны фільм[2][3], гісторыя сталення[d], экранізацыя літаратурнага твору[d], ваенны фільм[d], гістарычны фільм і біяграфічны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Les Films du Losange[d] |
Працягласць | 109 хв. |
Краіна | |
Мова | нямецкая |
Год | 1990 і 31 кастрычніка 1991[1] |
IMDb | ID 0099776 |
«Еўропа Еўропа» (польск.: Europa Europa) — мастацкі фільм 1990 года рэжысёркі Агнешкі Холанд. Сумесная вытворчасць Германіі, Францыі, Польшчы[7].
Фільм расказвае пра лёс маленькага яўрэйскага хлопчыка, які змагаецца за выжыванне падчас Другой сусветнай вайны. Пасля гібелі яго сястры, сям’я імігрыруе ў Польшчу, каб выратавацца ад жахаў Халакосту. Аднак хутка ваенныя дзеянні разгортваюцца і на тэрыторыі Польшчы. Бацькі Саламона, спрабуючы выратаваць сына, адпраўляюць яго ў Савецкі Саюз, дзе ён трапляе ў дзіцячы дом. Калі туды прыходзяць нямецкія салдаты, хлопчык, які выдатна размаўляў па-нямецку, выдае сябе за іншага, сцвярджаючы, што ягоныя бацькі сталі ахвярамі камуністычнага рэжыму. Яго, у адрозненні ад іншых яўрэйскіх дзяцей, пакідаюць у жывых, і яму даводзіцца супрацоўнічаць з акупантамі, выступаючы ў якасці перакладчыка на допытах.
Музычнае суправаджэнне да фільма «Еўропа Еўропа» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер.
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 8 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі[8]. Сярод найбольш значных узнагарод, «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове.