Жазэф Луі Лагранж | |
---|---|
Joseph Louis Lagrange | |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1736[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1813[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Vittoria Conti[d] і Adélaïde Le Monnier[d][6] |
Род дзейнасці | матэматык, астраном, фізік, палітык, пісьменнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера |
аналітычная механіка, нябесная механіка, матэматычны аналіз, тэорыя лікаў |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Giovanni Battista Beccaria[d] |
Вядомыя вучні |
Жан Батыст Жазеф Фур’е, Сімеон Дэні Пуасон |
Член у |
|
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жазэф Луі Лагранж (фр.: Joseph Louis Lagrange, італ.: Giuseppe Lodovico Lagrangia; 25 студзеня 1736, Турын — 10 красавіка 1813, Парыж) — французскі матэматык, астраном і механік італьянскага паходжання. Нараўне з Эйлерам — адзін з найвыдатнейшых матэматыкаў XVIII стагоддзя. Асабліва праславіўся выключным майстэрствам у абагульненні назапашанага навуковага матэрыялу.
Аўтар класічнага трактату «Аналітычная механіка», у якім усталяваў фундаментальны «прынцып магчымых перасоўванняў» і завяршыў матэматызацыю механікі. Унёс грандыёзны ўклад у развіццё аналізу, тэорыі лікаў, тэорыю імавернасцей і лікавыя метады, стварыў варыяцыйнае злічэнне.