Жак Ібер | |
---|---|
фр.: Jacques Ibert | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1890[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1962[2][3][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Надзя Буланжэ, Emile Pessard[d], André Gedalge[d] і Paul Vidal[d] |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, музыказнавец, кінакампазітар |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды |
Рымская прэмія[d] (1919) |
jacquesibert.fr (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Ібер (поўнае імя Жак Франсуа Антуан Ібер, фр.: Jacques François Antoine Ibert; 15 жніўня 1890, Парыж — 5 лютага 1962, Парыж) — французскі кампазітар.
У жніўні 1940 года Ібер быў адпраўлены ў адстаўку, спецыяльным указам ўрада Вішы яго імя было выкрэслена са спісу марскіх афіцэраў, а творы забароненыя да выканання. На працягу наступных чатырох гадоў Ібер жыў на паўлегальным становішчы, працягваючы ствараць (у 1942 годзе ён скончыў пачаты за пяць гадоў да таго струнны квартэт). У кастрычніку 1942 года Іберу ўдалося перабрацца ў Швейцарыю, дзе ў яго пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем (сепсіс).
Пасля вызвалення Парыжа ў жніўні 1944 года Ібер вярнуўся ў Францыю. З 1945 па 1947 год кампазітар зноў узначальваў Французскую Акадэмію ў Рыме. Ібер зноў піша музыку да тэатральных пастановак і кінафільмаў, балетаў, дырыжуе ўласнымі творамі.
З 1950-х гадоў Ібер пачынае адчуваць праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай, што прымусіла яго спыніць канцэртныя выступленні і выкладчыцкую дзейнасць. У 1960 годзе кампазітар пераязджае з Рыма ў Парыж.
Ібер памёр 5 лютага 1962 года ад інфаркту. Апошнія гады жыцця ён працаваў над Другой сімфоніяй, якая засталася няскончанай. Кампазітар пахаваны на могілках Пасі.