Жак Афенбах | |
---|---|
фр.: Jacques Offenbach | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1819[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1880[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Isaac Offenbach[d] |
Жонка | Herminia de Alcain[d] |
Дзеці | Minna Offenbach-Hettich[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Fromental Halévy[d] і Louis-Pierre Norblin[d] |
Прафесіі | кампазітар, віяланчэліст, дырыжор, theatre entrepreneur |
Інструменты | віяланчэль |
Жанры | опера, опера-буф, аперэта і класічная музыка |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Афенба́х[6], сапраўднае прозвішча Эбершт[6] (фр.: Jacques Offenbach; 20 чэрвеня 1819, Кёльн — 5 кастрычніка 1880, Парыж) — французскі кампазітар, музыкант і дырыжор, заснавальнік і найбольш яркі прадстаўнік французскай класічнай аперэты. І. І. Салярцінскі лічыў Афенбаха «адным з адораных кампазітараў XIX стагоддзя».
Нарадзіўся ў Кёльне ў сям’і кантра сінагогі і музыканта[7]. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў ад бацькі. З шасці гадоў іграў на скрыпцы, з дзевяці гадоў — на віяланчэлі, у складзе хатняга інструментальнага трыа (разам з братам і сястрой) выступаў з канцэртамі[7]. 3 1833 года жыў у Парыжы. У 1833—1834 гадах вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі. Іграў у тэатральных аркестрах, выступаў у салонах, сачыняў сентыментальную і танцавальную музыку[7]. Вучыўся ў Ф. Галеві кампазіцыі. Іграў у тэатральных аркестрах, выступаў як віяланчэліст і дырыжор. У 1839 годзе дэбютаваў у якасці кампазітара ў тэатры «Пале-Руаяль»[7]. У 1840-х гадах выступаў з канцэртамі ў гарадах Францыі і Германіі, у якасці дырыжора — у Лондане[7]. У 1855—1862 гадах кіраваў створаным ім тэатрам «Буф-Парызьен». У 1876—1877 гадах гастраляваў у ЗША, у якасці дырыжора выступаў у Нью-Ёрку і Філадэльфіі[7].
Аўтар боль за 100 аперэт і інтэрмедый. Аўтар сусветна вядомых аперэт: «Арфей у пекле» (1858), «Прыгожая Алена» (1864), «Парыжскае жыццё» (1866), «Перыкола» (1868), «Дачка тамбурмажора» (1879) і інш. У цэнтры большасці аперэт Ж. Афенбаха — з’едлівая сатыра, пародыя на буржуазна-арыстакратычнае грамадства. Музыка Ж. Афенбаха адметная вытанчанасцю, палкай танцавальнай рытмікай, камедыйнасцю, гратэскам. 3 твораў лірычнага плана вылучаецца рамантычная опера «Казкі Гофмана» (1881).