Жак Лакан | |
---|---|
фр.: Jacques Lacan | |
Дата нараджэння | 13 красавіка 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 верасня 1981[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Sylvia Bataille[d] і Marie-Louise Blondin[d] |
Дзеці | Judith Miller[d], Sibylle Lacan[d] і Caroline Roger-Lacan[d] |
Род дзейнасці | псіхааналітык |
Навуковая сфера | псіхааналіз |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Henri Claude[d][8] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Мары Эміль Лакан (фр. Jacques-Marie-Émile Lacan; 13 красавіка 1901, Парыж, Францыя — 9 верасня 1981, тамака жа) — французскі філосаф (фрэйдыст, структураліст, постструктураліст) і псіхолаг. Адна з самых уплывовых фігур у гісторыі псіхааналізу.
Жак Мары Эміль Лакан, гады жыцця: 1901—1981. Вялікі вучоны нарадзіўся ў Парыжы, у сям'і заможнага гандляра воцатам. Артымаў традыцыйнае каталіцкае выхаванне і класічную адукацыю ў езуіцкім каледжы святого Станіслава. Ва ўніверсітэце вывучаў медыцыну, спецыялізаваўся на псіхіатрыі. Настаўнікам Лакана быў даследчык паранаяльнага трызнення і псіхічнага аўтаматызму Клерамбо. Жак Лакан пачынаў як практыкуючы ўрач-псіхіятр. У 1931 годзе ён атрымаў дыплом судзебнага псіхіятра, у 1932 — абараніў дысертацыю «Аб паранаяльным псіхозе і яго дачыненні да асобы», якая становіцца месцам сустрэчы псіхіатрыі, псіхааналізу, сюррэалізму і філасофіі. Пазней яго дысертацыя была надрукавана ў шэрагу навуковых часопісаў. Асабліва моцнае ўражанне яна зрабіла на знакамітага на той момант іспанскага мастака-сюрэаліста Сальвадора Далі, які пасля прачытання напісаў карціну «Гнілы Асёл».
У 1934 годзе Жак Лакан ажаніўся з Мары-Луіз Бландэн, ад якой у яго нарадзіліся дачка Караліна (1934) і сын Цібо (1939). Апасля смерці першай жонкі ў 1953 годзе Лакан ажаніўся зноў з Сільвіяй Батай, былой жонкай Жоржа Батая. Іх дачка Джудзіт (1941) пазней стала жонкай Ж.-А. Мілера, аднаго з найбольш знакамітых паслядоўнікаў і даследчыкаў, прызнанага «лаканіста». У час Першай Міравой вайны Жак Лакан працуе ў ваенным шпіталі і нічога не піша. Апасля вайны ён рушыць у Англію.
У 1953 годзе ён выходзіць з Міжнароднай псіхааналітычнай асацыацыі і становіцца ўдзельнікам Французскай псіхааналітычнай супольнасці. Праз дзесяць год парваў з артадаксальным псіханалізам і заснаваў Парыжскую школу фрэйдзізму, якой кіраваў амаль да смерці.
Лакан шмат у чым вызначыў вобраз французскага псіхааналізу і яго спецыфіку на фоне іншых псіхааналітічных падыходаў. Апісаць яго творчасць значыць абняць неабдымнае. Лакан аддаваў перавагу выкладанню свах ідэй не на паперы, але вусна, на семінарах, матэрыялы якіх сталі друкавацці амаль пры канцы яго жыцця. Асноўныя творы: «Функцыя і поле размовы і мовы ў псіхааналізе», «Семінары Жака Лакана».