Жак Макдональд | |
---|---|
фр.: Étienne-Jacques-Joseph Macdonald | |
Род дзейнасці | палітык, дыпламат, афіцэр, ваенны |
Дата нараджэння | 17 лістапада 1765[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня 1840[3][4][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Alexandre Macdonald[d] |
Прыналежнасць | Францыя |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эцьен-Жак-Жазеф-Аляксандр Макдональд (фр.: Étienne-Jacques-Joseph-Alexandre Macdonald; 17 лістапада 1765 — 25 верасня 1840) — герцаг Тарэнцкі, маршал Імперыі і пэр Францыі.
Паходзіў з шатландскай сям’і якабітаў, якая перасялілася ў Францыю пасля Славутай рэвалюцыі.
Вызначыўся ў бітве пры Жамапэ (6 лістапада 1792); у 1798 годзе камандаваў французскімі войскамі ў Рыме і Царкоўнай вобласці; у 1799 годзе, прайграўшы бітву на рацэ Трэбіі (гл. Італьянскі паход Суворава), быў адкліканы ў Парыж.
У 1800 і 1801 гадах Макдональд начальнічаў у Швейцарыі і Граўбюндэне, адкуль выцесніў аўстрыйцаў.
На працягу некалькіх гадоў ён знаходзіўся пад апалай Напалеона з прычыны стараннасці, з якой абараняў свайго былога паплечніка, генерала Маро. Толькі ў 1809 годзе ён быў зноў прызваны на службу ў Італію, дзе камандаваў корпусам. За бітву пры Ваграме атрымаў званне маршала.
У войнах 1810, 1811 (у Іспаніі), 1812—1814 гадоў ён таксама прымаў значны ўдзел.