Жак Мано | |
---|---|
фр.: Jacques Monod | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 лютага 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 1976[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Lucien Monod[d] |
Маці | Charlotte MacGregor[d][4] |
Жонка | Odette Monod-Bruhl[d] |
Дзеці | Philippe Monod[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, біяхімік, генетык, урач, змагар Французскага супраціву |
Навуковая сфера | біялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() медаль Каруса[d] (1965) Montyon Science Award[d] (1955) медаль Левенгука[d] (1969) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (25 красавіка 1968) |
![]() |
Жак Люсьен Мано (фр.: Jacques Lucien Monod; 9 лютага 1910, Парыж, Францыя — 31 мая 1976, Каны, Францыя) — французскі біяхімік і мікрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне у 1965 годзе (сумесна з Франсуа Жакобам і Андрэ Львофам) «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю сінтэзу ферментаў і вірусаў».
Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1968)[6], Лонданскага каралеўскага таварыства (1968)[7].
Нарадзіўся 9 лютага 1910 года ў Парыжы ў сям’і французскага мастака і амерыканкі з Мілуокі, ЗША. У 1917 годзе разам з сям’ёй пераехаў на поўдзень Францыі, дзе правёў большую частку свайго дзяцінства. Сваёй цікавасцю да біялогіі Жак быў шмат у чым абавязаны свайму бацьку, які быў вельмі эрудзіраваным чалавекам і шмат чытаў Дарвіна. Вучыўся ў Канскім ліцэі, у 1928 годзе паступіў на факультэт прыродазнаўчых навук у Парыжы, тады яшчэ не ўсведамляючы, што веды, якія даюцца там, адставалі па меншай меры на дваццаць гадоў ад сучаснай біялагічнай навукі. Тымі, хто дапамог яму ў гэты перыяд часу ў выбары правільнага напрамка і прышчапілі цікавасць да мікрабіялогіі і фізіялагічнай генетыкі, былі Жорж Тэсье, Андрэ Львоф, Барыс Эфрусі, Луі Рапкін.
У 1941 годзе атрымаў доктарскую ступень у натуральных навуках. Пасля перыяду выкладання на факультэце навук у 1934 годзе і ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце у 1936 годзе, Мано пераходзіць у Інстытут Пастэра, дзе ў той час вызвалілася пасада дырэктара лабараторыі на факультэце Андрэ Львофа. У 1954 годзе Мано становіцца дэканам факультэта клетачнай біяхіміі, а ў 1959 годзе прафесарам хіміі метабалізма ў Сарбоне. У 1967 годзе атрымлівае пасаду прафесара ў Калеж дэ Франс. У 1971 годзе Мано становіцца дырэктарам Пастэраўскага інстытута.
У 1938 годзе Мано ажаніўся з Адэт Бруль (фр.: Odette Bruhl). У іх нарадзілася двое сыноў-двайнят, Аліўе і Філіп.
Жак Мано памёр у 1976 годзе і быў пахаваны на могілках Гран-Жас (фр.: Grand Jas) ў Канах (на Блакітным Беразе).