Жак Маёль | |
---|---|
фр.: Jacques Mayol | |
Імя пры нараджэнні | Jacques Mayol |
Род дзейнасці | freediver, сцэнарыст, скакун у ваду |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 2001[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Сайт | Jacques Mayol |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Маёль (фр.: Jacques Mayol; 1 красавіка 1927 — 22 снежня 2001) — французскі нырэц, першым дасягнуў стометровай глыбіні на затрымцы дыхання 23 лістапада 1976 г. Шматразовы чэмпіён свету па фры-дайвінгу.
Жак Майоль, па нацыянальнасці француз, нарадзіўся ў Шанхаі. Калі ён прыйшоў у фры-дайвінг, апошнім устаноўленым рэкордам былі дасягненні італьянцаў Эніа Фалько і Альберта Навелі, і гэта быў усяго 41 метр. За сваё жыццё Жак павялічыў гэтую лічбу больш чым у два разы — яго апошні рэкорд датуецца 1983 годам і складае 105 метраў. Як даследчык, ён вывучаў патэнцыйныя магчымасці чалавека да пагружэння. Увёў у практыку фры-дайвераў практыкаванні з ёгі на дыханне і канцэнтрацыю.
Жак Маёль скончыў жыццё самагубствам, павесіўшыся ў сваім доме на востраве Эльба, ва ўзросце 74 гадоў. Цела было знойдзена суседам Маёля ў суботу, 22 снежня 2001 года. Яго блізкі сябар Умберта Пеліцары пацвердзіў, што ў Маёля некалькі месяцаў працягвалася дэпрэсія. У перадсмяротнай запісцы Жак Маёль прасіў крэміраваць сябе, што і было зроблена ў Італьянскім мястэчку Ліворна.
Фільм Люка Бесона «Блакітная бездань» быў натхнёны гісторыяй жыцця Маёля, які ўдзельнічаў у здымках як кансультант і адзін з сцэнарыстаў.