Жак Саламон Адамар | |
---|---|
фр.: Jacques Salomon Hadamard | |
Дата нараджэння | 8 снежня 1865[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 кастрычніка 1963[3][1][…] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Amédée Hadamard[d] |
Род дзейнасці | матэматык, прафесар, даследчык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эміль Пікар[d][7] і Jules Tannery[d] |
Вядомыя вучні | Марыс Фрэшэ, Андрэ Вейль |
Член у |
|
Узнагароды | Прэмія Фельтрынелі |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Саламон Адама́р (фр.: Jacques Salomon Hadamard; 8 снежня 1865 — 17 кастрычніка 1963) — французскі матэматык-універсал. Аўтар мноства фундаментальных прац па алгебры, геаметрыі, функцыянальнаму аналізу, дыферэнцыяльнай геаметрыі, матэматычнай фізіцы, тапалогіі, тэорыі імавернасцей, механіцы, гідрадынаміцы і інш.
Член Парыжскай АН з 1912 года. Ганаровы член Апякунскай рады Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. Замежны член-карэспандэнт (1922) і замежны ганаровы член (1929) АН СССР.
Нарадзіўся ў Версалі ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў Парыжы. Ужо ў 19 гадоў пачаў публікаваць навуковыя працы.
У 1892 годзе ажаніўся з Луізай-Ганнай Трэнель (фр. Louise-Anna Trénel), у іх нарадзіліся тры сыны і дзве дачкі. Двое старэйшых сыноў Адамара загінулі на франтах Першай сусветнай вайны, трэці быў забіты ў Другой сусветнай вайне (1944).
З 1893 года — прафесар у Бардо. Прафесар Калеж дэ Франс (1897—1935), Парыжскага ўніверсітэта (1900—1912), Політэхнічнай школы (1912—1937).
Падчас нямецкай акупацыі Францыі (1940—1945) быў у эміграцыі ў ЗША, пасля заканчэння вайны вярнуўся ў Францыю.