Жак Філіп Мары Бінэ | |
---|---|
фр.: Jacques Philippe Marie Binet | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1786[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 1856[1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Philippe Binet[d] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, прафесар, астраном |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Філіп Мары Бінэ (Jacques Philippe Marie Binet; 2 лютага 1786, Рэн — 12 мая 1856, Парыж) — французскі матэматык, механік і астраном.
Скончыў політэхнічную школу (1806) і ўжо з наступнага года пачаў выкладаць e ёй. З 1843 года член Парыжскай Акадэміі Навук.
Бінэ адным з першых прыйшоў да ідэй матрычнай алгебры і першым апублікаваў у 1812 годзе правіла множання матрыц. З яго імем звязана формула Бінэ для лікаў Фібаначы, хоць гэту формулу стагоддзем раней атрымаў Абрахам дэ Муаўр. Незалежна ад Эйлера знайшоў прыватнае рашэнне задачы аб чатырох кубах (формулы Эйлера і Бінэ). Бінэ належыць таксама шэраг важных тэарэм у механіцы для целаў, што верцяцца.