Жаклін Кенэдзі | |
---|---|
англ.: Jacqueline Lee Bouvier Kennedy Onassis | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Jacqueline Lee Bouvier |
Род дзейнасці | журналістка, літаратурны рэдактар, свецкая львіца, пісьменніца, мадэль |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 19 мая 1994[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Бацька | John Vernou Bouvier III[d][5] |
Маці | Janet Lee Bouvier[d][5] |
Муж | JFK і Арыстоцель Анасіс |
Дзеці | Arabella Kennedy[d], Caroline Kennedy[d], John F. Kennedy Jr.[d] і Patrick Bouvier Kennedy[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
![]() Trustees Award[d] (1962) |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Народжаная Жаклін Буўе (фр.: Jacqueline Bouvier), у першым шлюбе Кенэдзі (англ.: Kennedy), у другім Анасіс (англ.: Onassis; 28 ліпеня 1929 — 19 мая 1994) — шырока вядомая як Джэкі (англ.: Jackie) — першая ледзі ЗША з 1961 па 1963. Адна з самых папулярных жанчын свайго часу, заканадаўца мод і прыгажосці ў Амерыцы і Еўропе, гераіня свецкай хронікі. Працавала рэдактарам у некалькіх выдавецтвах.
У 1951 годзе Джон Кенэдзі пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Жаклін Був’е. Яна адразу ўразіла яго сваёй інтэлігентнасцю і дзіўнай прыгажосцю, вылучалася на фоне іншых жанчын. 12 красавіка 1953 года адбыўся шлюб сенатара Кенэдзі і Жаклін Був’е. Маці чатырох дзяцей, з якіх выжылі толькі двое: Караліна (нар. 1957) і Джон-малодшы (1960—1999, загінуў у авіякатастрофе).
22 лістапада 1963 года ў горадзе Даласе (штат Тэхас) муж Жаклін Джон Кенэдзі — трыццаць пяты прэзідэнт дзяржавы ЗША, які ехаў разам з Жаклін у прэзідэнцкім аўтамабілі картэжа, быў смяротна паранены стрэлам з вінтоўкі і сканаў у Даласкай бальніцы.
Затым, з 1968, жонка грэчаскага мільярдэра Арыстоцеля Анасіса (да яго смерці ў 1975).
За фатаграфію аголенай Жаклін Анасіс знакаміты папарацы Рон Галела (англ.: Ron Galella) атрымаў 1.200.000 $. У 1970 годзе пад выглядам садоўніка-мексіканца, начапіўшы самбрэра і вусы і схаваўшы камеру ў тачку з дзёрнам, Галела прабраўся на дбайна ахоўны востраў — прыватную ўласнасць Анасіса і зрабіў здымак Жаклін топлес. У тым жа годзе фатаграфіі аголенай Жаклін Кенэдзі Анасіс былі апублікаваныя ў парнаграфічным амерыканскім часопісе «Hustler», што прынесла яму сапраўдны поспех.
Памерла ад раку ва ўзросце 64 гадоў.