Жако, таксама шэры папугай[1] (Psittacus erithacus) — птушка сямейства папугаевых. Адзіны від рода.
Даўжыня птушкі дасягае 30-35 см, размах крылаў 65, даўжыня крыла 22, а хваста 8 см. У жако чорная загнутая дзюба, ногі свінцова-шэрыя. Ноздры, васковіца, абадок вакол вачэй ў яго пакрытыя скурай. У доўгіх крылаў жако добра развітыя канцы, хвост сярэдняй даўжыні, роўнай зрэзанай формы. У апярэнні жако два асноўныя колеры — пёры попельна-шэрага колеру з крыху больш светлымі бакамі і пурпурна-чырвоны колер пёраў хваста.
Арэал пражывання шэрага папугая — Заходняя Афрыка (Ангола, Конга, Гвінея, Сьера-Леонэ, Ліберыя), супадае з вобласцю, дзе расце алейная пальма. Жывуць жако ў тых раёнах, дзе ёсць лясныя гушчары.
Жако выбіраюць для начлегу высокія дрэвы і збіраюцца на іх кожны вечар. На досвітку папугаі вылятаюць, каб здабыць сабе харчаванне. Жако сілкуюцца пладамі пальмавага дрэва, насеннем (могуць здзяйсняць набегі на палі), садавіной, лісцевай масай.
Зноскі
- ↑ Напісанне Жако, Шэры папугай у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.413