Мястэчка
| ||||||||||||||||||||||||
Жамайчу Наўміесціс (літ.: Žemaičių Naumiestis) — мястэчка ў Шылуцкім раёне Клайпедскага павета Літвы, за 14 км на ўсход ад Шылуце[1]. Цэнтр Жамайчу-Наўміесціскага староства.
Вядомае з XVII стагоддзя як Новае Места. Згадваецца з 1650 года[1]. У 1792 годзе атрымаў гарадскія правы.
У час знаходжання ў складзе Расійскай імперыі ў 1881 годзе быў перайменаваны ў Аляксандраўск.
У 1919 годзе стаў часткай Літвы і ўвайшоў у Таўрагскі павет. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1947 годзе Жамайчу-Наўміесціс быў перададзены ў Шылуцкі павет. У 1950 годзе Жамайчу-Наўміесціс увайшоў у Шылуцкі раён Клайпедскай вобласці. У 1953 годзе Клайпедская вобласць была скасавана і Шылуцкі раён перайшоў у прамое падпарадкаванне Літоўскай ССР. У 1958 годзе Жамайчу-Наўміесціс атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу. У 1995 годзе Жамайчу-Наўміесціс быў пазбаўлены статусу пасёлка гарадскога тыпу і стаў мястэчкам.
Насельніцтва складае 1373 жыхароў (2011)[1].
1959[2] | 1970[3] | 1979[4] | 1989[5] | 2001 |
---|---|---|---|---|
1474 | 1807 | 2034 | 1814 | 1716 |