У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Кальбер.
Жан-Батыст Кальбер (фр.: Jean-Baptiste Colbert; 29 жніўня1619, Рэймс — 6 верасня1683, Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч. Напачатку дзяржаўнай службы быў пратэжэ Мазарыні, які прызначыў яго сваёй даверанай асобай. Малады кароль Людовік XIV прызначыў Кальбера інтэндантам фінансаў. У гэтай пасадзе ён адзначыўся ўпартай працай і ўкараненнем многіх рэформаў.