Жан-Крыстоф Ёкоз | |
---|---|
фр.: Jean-Christophe Yoccoz | |
Дата нараджэння | 29 мая 1957[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 2016[1][2] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жан Ёкоз[d] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, шахматыст |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Міхаэль Герман[d][5][7] |
Вядомыя вучні | Марыа Панс[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан-Крыстоф Ёкоз (фр.: Jean-Christophe Yoccoz; 29 мая 1957, Парыж, Францыя — 3 верасня 2016, там жа) — французскі матэматык, лаўрэат міжнародных прэмій. Знакаміты работамі па дынамічных сістэмах.
Скончыў ліцэй Людовіка Вялікага, быў сярэбраным прызёрам Міжнароднай матэматычнай алімпіяды 1973 года, і залатым — алімпіяды 1974 года. У 1975 годзе ён быў першым у спісе тых, хто здаў іспыты ў Вышэйшую нармальную школу, а ў 1977 годзе здаў іспыт на права выкладання матэматыкі ў школах вышэйшай ступені (l’agrégation de mathématiques). У 1981—1983 гадах быў прызваны на ваенную службу, служыў у Бразіліі. Пасля дэмабілізацыі ён у 1985 годзе пад кіраўніцтвам Мішэля Эрмана абараніў дысертацыю ў Політэхнічнай школе, а затым атрымаў выкладчыцкую пасаду ва ўніверсітэце Парыж-Поўдзень XI.