Жан-Марк Эра | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Jean-Marc Ayrault | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Франсуа Аланд | ||||||
Папярэднік | Франсуа Фіён | ||||||
Пераемнік | Мануэль Вальс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 студзеня 1950 (75 гадоў) |
||||||
Жонка | Брыжыт Айро[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | jmayrault.fr | ||||||
![]() |
Жан-Марк Эро (фр.: Jean-Marc Ayrault [ɛˈʁo]; нар. 25 студзеня 1950, Малеўрые, дэпартамент Мен і Луара, Францыя) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Член Сацыялістычнай партыі. Мэр Сен-Эрблена (14.3.1977-20.3.1989), мэр Нанта (з 20.3.1989). Прэм’ер-міністр Францыі (15.5.2012-31.3.2014).
Жан-Марк Эро нарадзіўся 25 студзеня 1950, у Малеўрые, у дэпартаменце Мен і Луара і быў сынам Жазефа Эро, былога сельскага рабочага, пасля занятага на тэкстыльнай фабрыкі, і Жаржэты Узено, былой швачкі, а пазней хатняй гаспадыняй.
Сваю першапачатковую адукацыю атрымаў у каталіцкай пачатковай школе Святога Іосіфа ў Малеўрые, пасля чаго, у перыяд паміж 1961 і 1968 гадамі, ён вучыўся ў ліцэі Кальбера, у Шале. Пасля ён вывучаў нямецкую мову ў Нанцкім універсітэце. У 1969/70 годзе правёў тэрмін свайго навучання ў Вюрцбургу ў Паўднёвай Германіі. Ён скончыў са ступенню па нямецкай мове ў 1971 годзе і ў 1972 годзе атрымаў дыплом выпускніка навучання. Ён застаўся ў раёне Нанта на год выпрабавальнага тэрміну настаўніцтва. Паміж 1973 годам і сваім выбраннем ў Нацыянальны сход у 1986 годзе ён працаваў у настаўнікам нямецкай мовы ў суседнім Сен-Эрблене.