Жан-Мары Леклер | |
---|---|
Jean-Marie Leclair | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 10 мая 1697 |
Месца нараджэння | Ліён |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1764 (67 гадоў) |
Месца смерці | Парыж |
Краіна | Францыя |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Арканджэла Карэлі і Giovanni Battista Somis[d] |
Прафесіі | |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан-Мары Леклер (старэйшы; фр.: Jean-Marie Leclair; 10 мая 1697, Ліён — 22 кастрычніка 1764, Парыж) — французскі скрыпач і кампазітар, які лічыцца заснавальнікам французскай скрыпічнай школы.
Леклер адыграў важную ролю ў гісторыі скрыпічнага выканальніцтва. Валодаючы выбітным майстэрствам, ён даў штуршок развіццю французскай скрыпічнай школы. Сярод прыёмаў, якія ён выкарыстоўваў — падвойныя трэлі, тремала левай рукой, гульня ў высокіх пазіцый і інш.