Жан-Поль Рапно | |
---|---|
Jean-Paul Rappeneau | |
Дата нараджэння | 8 красавіка 1932 (92 гады) |
Месца нараджэння | Осер, Францыя |
Грамадзянства | Францыя |
Дзеці | Martin Rappeneau[d] і Julien Rappeneau[d] |
Прафесія |
кінарэжысёр сцэнарыст |
Кар’ера | 1955 — па цяперашні час |
Узнагароды | |
IMDb | 0710919 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан-Поль Рапно (фр. Jean-Paul Rappeneau) (нар. 8 красавіка 1932, Осер, Францыя) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
Пачынаў як асістэнт рэжысёра на здымках фільмаў Луі Маля «Зазі ў метро» і «Прыватнае жыццё», да апошняга з якіх быў таксама суаўтарам сцэнарыя.
У 1964 годзе выступіў суаўтарам сцэнарыя і асістэнтам рэжысёра Філіпа дэ Брока на здымках фільма «Чалавек з Рыа» з Жанам-Полем Бельмандо у галоўнай ролі. Яго ж Рапно здыме ў адным з сваіх першых фільмаў — «Паўторны шлюб» (1971).
У 1973 ён зноў супрацоўнічае з дэ Брока і Бельмандо, прыняўшы ўдзел у напісанні сцэнарыя да камедыі «Цудоўны».
У 1990 годзе выходзіць самы паспяховы на сённяшні дзень фільм Раппно — экранізацыя п’есы «Сірано дэ Бержерак» Эдмона Растана, з Жэрарам Дэпардзье і Венсанам Перэсам у галоўных ролях.
У 2003 рэжысёр зноў здымае Дэпардзье ў сваім фільме — на гэты раз у «Bon Voyage».