Жан-Філіп Рамо | |
---|---|
фр.: Jean-Philippe Rameau | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 верасня 1683[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1764[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Marie-Louise Mangot[d] |
Дзеці | Claude-François Rameau[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, харэограф, музыказнавец, тэарэтык музыкі, арганіст, harpsichordist, тэарэтык |
Інструменты | скрыпка |
Выхаванцы | Jean-Claude Trial[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан-Філіп Рамо (фр.: Jean-Philippe Rameau; 25 верасня 1683, Дыжон — 12 верасня 1764, Парыж) — французскі кампазітар і тэарэтык музыкі эпохі барока.
Сын арганіста, ведаў ноты раней, чым навучыўся чытаць. Вучыўся ў езуіцкай школе. У 18 гадоў быў адпраўлены бацькам у Італію ўдасканальваць музычную адукацыю ў Мілане. Пасля вяртання выступаў скрыпачом у аркестры Манпелье, служыў арганістам у Дыжоне, Клермон-Феране, Ліёне. З 1722 пасяліўся ў Парыжы. Пісаў для парыжскіх тэатраў, складаў духоўную і свецкую музыку, з 1745 стаў прыдворным кампазітарам.
Развіваў заснаваны Ж.-Б. Люлі жанр лірычнай трагедыі. У оперы ўзмацніў эмацыянальную выразнасць музыкі, ролю аркестра, увагу да рэчытатыўна-арыёзнай сферы. Аўтар опер, опер-балетаў, балетаў, камедый-балетаў і інш., свецкіх кантат, маготаў, канцэртаў для клавесіна і камернага ансамбля, п’ес для клавесіна, музыкі для спектакляў і інш. У «Трактаце пра гармонію…» (1722) абгрунтаваў тэрцавую будову акордаў, увёў паняцце «гарманічнага цэнтра» (тонікі), дамінантнай і субдамінантнай функцый.