Жан Батыст Каміль Каро | |
---|---|
фр.: Jean-Baptiste Camille Corot | |
| |
Імя пры нараджэнні | фр.: Jean-Baptiste Camille Corot |
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1796 |
Месца нараджэння | Парыж |
Дата смерці | 22 лютага 1875 (78 гадоў) |
Месца смерці | Парыж |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, фатограф, мастак-гравёр, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм і Barbizon school[d][2] |
Уплыў | Achille Etna Michallon[d] і Jean-Victor Bertin[d] |
Уплыў на | Станіслас Лепін |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Батыст Каміль Каро (фр.: Jean-Baptiste Camille Corot, 17 ліпеня 1796, Парыж — 22 лютага 1875, там жа) — французскі мастак і гравёр, адзін з самых паспяховых і пладавітых пейзажыстаў эпохі рамантызму, які аказаў ўплыў на імпрэсіяністаў. Замалёўкі і эскізы Каро цэняцца амаль гэтак жа высока, як і скончаныя карціны. Колеравая гама Каро заснаваная на тонкіх адносінах серабрыста-шэрых і жамчужна-перламутравых тонаў. Вядомы яго выраз — «валёры перш за ўсё».
Коро атрымаў свае першыя ўрокі жывапісу ў пейзажыста Мішалона , а пасля яго смерці навучаўся ў Берціна .
Даследчыкі знаходзяць пэўную сувязь паміж працамі Каро і яго папярэднікамі — Каналета, Гвардзі і Ларэна. Але ў цэлым яго мастацтва вельмі самабытна. У прыватнасці, яно адрозніваецца ад паралельна існаваўшага мастацтва барбізонцаў , чые пейзажы, прысвечаныя побыту французскай вёскі, былі занадта статычнымі.
Вялікае значэнне для творчасці Каро мела падарожжа ў Італію 1825—1828 гадоў. Пазней ён вяртаўся туды яшчэ два разы: у 1834 і ў 1843 гадах. Коро ездзіў у Бельгію і Нідэрланды, Англію, рэгулярна наведваў Швейцарыю. Шмат падарожнічаў і па Францыі: Нармандыя, Бургундыя, Праванс, Іль-дэ-Франс.
Працуючы на пленэры, Каро стварыў цэлыя альбомы эцюдаў. Узімку ён пісаў у студыі карціны на міфалагічныя і рэлігійныя тэмы, імкнучыся дамагчыся поспеху ў Салоне, першыя свае карціны ён адправіў туды ўжо ў 1827 годзе. Такія, напрыклад, «Агар у пустыні» (1835), «Гамер і пастухі» (1845). Аднак найбольшай славы Каро дабіўся ў партрэце і, асабліва, у пейзажы.
Жан Батыст Каміль Каро на Вікісховішчы |