Жан Бернар Леон Фуко | |
---|---|
фр.: Jean Bernard Léon Foucault | |
| |
Дата нараджэння | 18 верасня 1819[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1868[1][2][…] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, астраном |
Навуковая сфера | фізіка, механіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Бернар Леон Фуко (фр.: Jean Bernard Léon Foucault; 18 верасня 1819, Парыж — 11 лютага 1868) — французскі фізік-эксперыментатар. Член Парыжскай АН (1865).
З 1855 года ў Парыжскай абсерваторыі, з 1962 года член Бюро даўгот у Парыжы. Навуковыя працы па оптыцы, механіцы і электрамагнетызме. Вызначыў хуткасць святла ў паветры і вадзе метадам вярчальнага люстэрка (1850; метад Фуко), што канчаткова пацвердзіла хвалевую прыроду святла. Правёў дослед з маятнікам на доўгім падвесе (маятнік Фуко), што з'явілася доказам сутачнага вярчэння Зямлі. Выявіў электра-віхравыя токі (токі Фуко). Вынайшаў гіраскоп (1852), сканструяваў шэраг аптычных прылад.