Жан Дзювэ | |
---|---|
фр.: Jean Duvet | |
Дата нараджэння | 1485[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1561[1][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гравёр, мастак-гравёр, медальер |
Жанр | партрэт |
Заступнікі | Францыск I |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Дзювэ (фр. Jean Duvet; 1485, Дыжон ці Лангр, Францыя — пасля 1562, Лангр, Францыя) — французскі ювелір і першы значны французскі гравёр, дэкаратар каралеўскіх свят, медальер і эмальер. Атаясамліваецца некаторымі мастацтвазнаўцамі з Жанам Дзювэ (па мянушцы Дро) з Дыжона, які правёў шаснаццаць гадоў у Жэневе.
Жан Дзювэ нарадзіўся ў Дыжоне (іншая версія — у Лангры) у сям’і ювеліра ў 1485 годзе. Стаў майстрам гільдыі ювеліраў Дыжона ў 1509 годзе і, магчыма, падарожнічаў па Італіі каля 1519 года. Дакументальна гэта не пацверджана, з’яўляецца лагічным заключэннем з яго гравюр, якія паказваюць значны італьянскі ўплыў. Яго першая датаваная праца — «Дабравешчанне» 1520 года, хоць некаторыя іншыя працы, верагодна, былі выкананы раней. «Дабравешчанне» выканана ў італьянскім стылі. Гравюра «Суд Саламона» не датаваная, але, верагодна, з’яўляецца больш ранняй працай, заснаванай на знаёмстве з карцінамі Рафаэля і італьянскімі гравюрамі. Існуе здагадка, што яго знаёмства з італьянскім стылем было атрымана не ў выніку непасрэднага знаёмства з Італіяй, а пры дапамозе гравюр, кніг і іншыя аб’ектаў, якія апынуліся воляй абставін у Францыі.
Жан Дзювэ пражываў у правінцыі, але быў прызначаны прыдворным ювелірам французскіх каралёў Францішка I і Генрыха II. Першае з гэтых прызначэнняў адбылося з нагоды візіту караля ў 1521 годзе ў Лангр, дзе жыў Дзювэ. Мастак быў уцягнуты ў стварэнне дэкарацый для каралеўскага візіту і арганізацыю ўрачыстай сустрэчы. Да наступнага каралеўскага візіту, у 1533 годзе, ён зноў быў прызначаны адказным за ўрачыстасці і дэкарацыі. Уплыў падобнага досведу быў выяўлены мастацтвазнаўцамі ў яго гравюрах. Ювелірных работ мастака не выяўлена, хаця яны неаднаразова згадваюцца ў дакументах.
Жан Дзювэ памёр, верагодна, у Лангры, пасля 1562 года, калі ён згадваецца як прысутны на паседжанні гарадской рады, хоць некаторыя мастацтвазнаўцы даюць сваю дату смерці — 1561 год, а мастацтвазнаўца Marqusee сцвярджае, што няма ніякіх канкрэтных дакументаў пра жыццё мастака. пасля 1556 года. Яго апошняя праца датавана 1555 годам. Мастак быў, верагодна, памерлым да 1570 года.