Жан Както | |
---|---|
Jean Cocteau | |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 1963[5][6][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Маці | Eugénie Cocteau[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | мастак, драматург, кінарэжысёр, паэт, акцёр, ілюстратар, раманіст, сцэнарыст, лібрэтыст, акцёр агучвання, дызайнер паштовых марак, пісьменнік, дызайнер, фатограф, кампазітар, празаік, дызайнер упрыгожванняў, кераміст, аўтар, рэжысёр |
Кірунак | драма і трагедыя |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0168413 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Мары́с Эжэн Клеман Както (фр.: Jean Maurice Eugène Clément Cocteau; 5 ліпеня 1889, Мезон-Лафіт, Францыя — 11 кастрычніка 1963, Мілі-ла-Фарэ, Францыя) — французскі пісьменнік, мастак і рэжысёр.
Сын адваката і мастака-аматара, які скончыў жыццё самагубствам, калі сыну было 9 гадоў. Не атрымаў сістэматычнай адукацыі. З сярэдзіны 1910-х гадоў увайшоў у мастацкія колы Парыжа, пазнаёміўся з Марселем Прустам, Андрэ Жыдам, Сяргеем Дзягілевым, Пабла Пікаса, Эрыкам Саці і іншымі, аказаў уплыў на Сюррэалізм (затым увайшоў у канфлікт з А. Брэтонам), пазней зблізіўся з Жанам Марэ і Эдзіт Піяф. Быў з’яднаны шматгадовым творчым і любоўным саюзам з акцёрам Жанам Марэ, з якім пражыў разам каля 25 гадоў.
Дэбютаваў паэтычным зборнікам «Лямпа Аладзіна», у якім выявіўся прыхільнікам і паслядоўнікам сімвалізму і імпрэсіянізму, а таксама так званай салоннай паэзіі. Неўзабаве рэзка мяняе погляды і паэтычныя арыентыры. Стратэгіі стварэння моды і кідання яе ў пошуках новага яшчэ да таго, як моду падхапілі іншыя, Както прытрымліваўся ўсё жыццё. Ад эксперыментальных і наватарскіх прац у галіне тэатру і літаратуры ў 1910-я гады (балет «Парад», опера-буф «Маладыя на Эйфелевай вежы», раман «Патамак») у 1920-я звяртаецца да строга класічнай паэтыкі. Адзін з пачынальнікаў французскага і еўрапейскага міфалагічнага тэатру (п’есы «Арфей», «Пякельная машына») і рэфарматар тэатру 1930-40-х («Цяжкія бацькі», «Святарныя монстры»), адзін з заснавальнікаў паэтычнага кінематографу («Кроў паэта», «Двухгаловы арол», «Вечнае вяртанне», «Арфей», «Тэстамент Арфея» і інш.). Ва ўсіх відах мастацтва Жан Както выявіўся, паводле азначэння Ігара Стравінскага, «наватарам высокага рангу».[8]