Жан Клуэ | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | каля 1480[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1541[3][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Франсуа Клуэ |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | Французскі Рэнесанс[d] |
Заступнікі | Францыск I |
![]() |
Жан Клуэ Малодшы (Jean Clouet; 1485(?), вобл. Фландрыя — 1541) — французскі жывапісец-партрэтыст эпохі Адраджэння. Бацька Франсуа Клуэ.
Вучыўся ў свайго бацькі Жана Клуэ Старэйшага. Прыдворны мастак Францыска I (з 1516). У 1521—25 у г. Тур (Францыя), пазней у Парыжы.
Творы вызначаюцца мініяцюрнай дакладнасцю выканання, яркімі і чыстымі тонамі, характарнасцю вобразаў з некаторай аднастайнасцю ўрачыста застылых поз. Творы Жана Клуэ былі ў значнай ступені арыентаваны на нідэрландскія традыцыі, а таксама на дасягненні Ганса Гольбейна Малодшага. Гэта добра бачна ў партрэтах дафіна Францыска (каля 1519), герцага Клода Гіза (каля 1525), Шарлоты Французскай (каля 1520), але асабліва Францыска I (каля 1525). У выяве караля знайшло спалучэнне імкненне да аб'ектыўнай дакладнасці, характарнасці і пышнай дэкаратыўнасці, што дазволіла не толькі выразна паказаць мадэль, але і адлюстраваць эпоху. Мастаку таксама прыпісваюць аўтарства партрэтаў Людовіка Клеўскага, графа Неверскага (каля 1519), пані Канапель (каля 1523), Луі дэ Клеў (1530), Францыска I на кані (1540) і інш. Малюнкі строгія паводле графічнай манеры.
![]() |
Жан Клуэ на Вікісховішчы |
---|