Жан Марэль По

Футбол
Жан Марэль По
Нарадзіўся 15 снежня 1996(1996-12-15)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Кот-д’Івуар
Рост 184 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Крыўбас
Нумар 97
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 Кот-д’Івуар Вільямсвіль (Абіджан)
2017—2018 Кот-д’Івуар АСЕК Мімозас (Абіджан)
2018   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 13 (2)
2019—2020 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 22 (1)
2020   Беларусь Смалявічы 14 (1)
2020 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 14 (0)
2021 Беларусь Дынама (Мінск) 28 (7)
2022—2023 Егіпет Ісмаілі (Ісмаілія) 7 (0)
2023   Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 0 (0)
2023— Украіна Крыўбас (Крывы Рог)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Кот-д’Івуар Кот-д’Івуар 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лютага 2019

Жан Марэль По (фр.: Jean Morel Poé; нар. 15 снежня 1996, Бінжэрвіль, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, паўабаронца ўкранскага клуба «Крыўбас» з Крывога Рога.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў гуляць на радзіме ў клубе «Вільямсвіль», а пазней папоўніў склад наймацнейшага клуба краіны «АСЕК Мімозас», у складзе якога двойчы стаў чэмпіёнам Кот-д’Івуара.

У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна[2]. Стаў трывала з’язляцца ў стартавым складзе жодзінскай каманды. У снежні 2018 года быў выкуплены «Тарпеда-БелАЗ» і стаў іграком клуба на трывалай аснове[3]. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, часам прыцягваўся да дубля.

У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[4], дзе стаў асноўным нападнікам. У ліпені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[5] і перайшоў у гродзенскі «Нёман»[6], дзе таксама замацаваўся ў складзе.

У студзені 2021 года пакінуў «Нёман»[7] і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці іграка мінскага «Дынама»[8]. Замацаваўся ў аснове сталічнай каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе, з 7 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне.

У студзені 2022 года перайшоў у егіпецкі клуб «Ісмаілі»[9]. У верасні 2022 года ўкраінскі «Крыўбас» дамовіўся з «Ісмаілі» аб арэндзе футбаліста, але праз пытанні з афармленнем дакументаў пераход адбыўся ў студзені 2023 года[10]. У жніўні 2023 года перайшоў у «Крыўбас» на рэгулярнай аснове.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2016—2017 гадах выступаў за нацыянальную зборную Кот-д’Івуара.