Жан Піяжэ | |
---|---|
фр.: Jean Piaget | |
Дата нараджэння | 9 жніўня 1896[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1980[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Arthur Piaget[d] |
Жонка | Valentine Piaget[d] |
Род дзейнасці | псіхолаг, заолаг, логік, філосаф, выкладчык універсітэта, малаколаг, біёлаг, педагог |
Навуковая сфера | псіхалогія, псіхалогія развіцця[5], кагнітыўная псіхалогія[d][5], біялогія[5], логіка[5] і філасофія[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Otto Fuhrmann[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Піяжэ (фр.: Jean William Fritz Piaget; 9 жніўня 1896, Нёўшатэль, Швейцарыя — 16 верасня 1980, Жэнева, Швейцарыя) — швейцарскі псіхолаг і філосаф, вядомы працамі па вывучэнні псіхалогіі дзяцей, стваральнік тэорыі кагнітыўнага развіцця і філасофска-псіхалагічнай школы генетычнай псіхалогіі (іншая назва — генетычная эпістэмалогія).
Вучыўся ва ўніверсітэтах Неўшатэля, Цюрыха, Парыжа. У 1926—54 прафесар універсітэтаў Неўшатэля, Жэневы, Лазаны. 3 1929 дырэктар інстытута Ж. Ж. Русо ў Жэневе. Заснавальнік Міжнароднага цэнтра генетычнай эпістэмалогіі ў Парыжы (1955).
Навуковыя працы ў галіне агульнай псіхалогіі, псіхалогіі мыслення і дзіцячай псіхалогіі. Стваральнік канцэпцыі інтэлекту і генетычнай эпістэмалогіі. Распрацоўваў праблемы ўзаемаадносін псіхалогіі і логікі, вывучаў пераўтварэнне ўнутраныя структуры разумовай дзейнасці ў ходзе антагенезу. Лічыў, што функцыянаванне і развіццё псіхікі адбываецца пры адаптацыі індывіда да асяроддзя (асіміляцыі), а таксама прыстасавання да канкрэтных сітуацый (акамадацыі). Аўтар прац «Псіхалогія інтэлекту» (1946), «Уводзіны ў генетычную эпістэмалогію» (т. 1—3, 1949—50) і інш.