Жан П’ер Камю | |
---|---|
Jean-Pierre Camus | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | I.P.C.E. de Belley[1], I.P.E. de Belley[1], M.I.P.C.E. de Belley[1], J.-P.-C.[1], J.P.C.[1], J.P.C.E.[1], Olenix Du Bourg-L'Abbé[1], de Musac[1], Matthieu Plis de Raynonvil[1], Pontcarré[1], Saint-Agatange[1] і de Saint-Hilaire[1] |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1584[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1652[4] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Францыя |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | каталіцкі святар, раманіст, пісьменнік, каталіцкі біскуп |
Гады творчасці | з 1608 |
Кірунак | барока |
Жанр | раман, пропаведзь, панегірык, трактат, пасланне |
Мова твораў | французская |
![]() |
Жан П’ер Камю (фр.: Jean-Pierre Camus; 3 лістапада 1584, Парыж — 25 красавіка 1652, Парыж) — французскі пісьменнік і багаслоў[5].
Нарадзіўся 3 лістапада 1584 года ў Парыжы. Навучаўся ў Францыска Сальскага[5].
Жан П’ер Камю быў адным з самых плённых аўтараў перыяду 1620—1648 гг. На яго першыя творы моцна паўплывалі «Эсэ» Мішэля Мантэня і духоўныя пошукі Францыска Сальскага.
У сваёй літаратурнай дзейнасці ён спалучаў рысы рамана і апавядання. Змрочныя гісторыі са сцэнамі гвалту, часцяком заснаваныя на пераказаных анекдотах ці крымінальных здарэннях, ствараліся ў рэчышчы «трагічных гісторый» Матэа Бандэла, што былі папулярнымі ў Францыі пад канец эпохі Рэнесансу і ў пачатку XVII ст.
Аўтар раманаў «Агатанфіл», «Эліза», «Спірыдон», «Паломба» і іншых[5].