Жанна Балібар | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 красавіка 1968[1][2] (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Étienne Balibar[d] |
Маці | Françoise Balibar[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0050210 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жанна Балібар (фр.: Jeanne Balibar; нар. 13 красавіка 1968, Парыж) — французская актрыса і спявачка.
Нарадзілася 13 красавіка 1968 г. у Парыжы.
Дачка фізіка Франсуазы Балібар і філосафа-марксіста Эцьена Балібара. Скончыла ліцэй Генрыха IV, у 1987 паступіла ў Эколь Нармаль. Потым тры гады вучылася ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва. Па заканчэнні была прынята ў трупу Камедзі Франсэз.
Была ў шлюбе з Мацьё Амальрыкам, якому нарадзіла дваіх сыноў, затым — з пісьменнікам П’ерам Альферы і з музыкантам Філіпам Катрын.
З канца 1990-х выступае таксама як спявачка, у тым ліку ў фільмах (Баль актрыс і інш.). Запісала два дыскі, пра яе канцэртныя выступленні зняты дакументальны фільм Педру Кошты «Ne change rien».