Жанна Ланвен

Жанна Ланвен
фр.: Jeanne Lanvin
Род дзейнасці гранд-куцюр’е, дызайнер касцюмаў, бізнесмен
Дата нараджэння 1 студзеня 1867(1867-01-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1946(1946-07-06)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жанна Ланвен, народжаная Жан-Мары Ланвен (франц. Jeanne-Marie Lanvin, 1 студзеня 1867, Парыж, Францыя — 6 ліпеня 1946, там жа) — французская мастачка-мадэльер, заснавальніца ўласнага дома высокай моды.

Жанна Ланвен адкрыла ўласнае атэлье па пашыве адзення ў 1889 годзе ў Парыжы, па адрасе Ру-Буасі-д-Англе, дом № 16.

Набыла вядомасць у пачатку XX стагоддзя распрацоўкай мадэляў элегантнага адзення для юных маці і іх маленькіх дачок. «Музай» мадэльера стала яе дачка Мары-Бланш (1897—1958). У 1907 годзе эмблемай дома «Ланвен» стаў сілуэт дамы, якая трымае за рукі дзяўчынку, — малюнак быў выкананы Полем Ірыбам. У мадэлях Ланвен выкарыстоўвалася вышыўка, матывы народнага касцюма.

У 1909 годзе Ланвен была прынята ў Сіндыкат высокай моды, адкрыла буцік на вуліцы Фабур Сент-Анарэ, дом № 22, і пачала прапаноўваць кліентам мадэлі з калекцый haute couture.

У 1920 годзе Ланвен пачала супрацоўніцтва з дызайнерам інтэр’ераў Альберам Рато — ён стаў кіраўніком аддзела Lanvin-Décoration, адкрытага ў буціку на Фабур Сент-Анары. Таксама Ланвен запрасіла яго абнавіць інтэр’еры сваёй нерухомасці і крам (некаторыя з інтэр’ераў яе парыжскай кватэры, створаныя ў 1920—1922 гадах, у 1985 годзе ўвайшлі ў экспазіцыю парыжскага Музея дэкаратыўнага мастацтва).

У гэты ж перыяд Ланвен адкрыла даччыныя крамы, якія спецыялізаваліся на таварах для дома, мужчынскай вопратцы і футры. Да 1923 года ёй належала тканефарбавальная фабрыка ў Нантэры, прыгарадзе Парыжа.

У 1924 годзе было заснавана парфумернае падраздзяленне — Lanvin Parfums SA. У 1927 годзе быў выпушчаны самы вядомы водар ад «Ланвен» — духі «Арпеж» (арпеджыа). Дызайн флакона, які выпускаўся Сеўрскай мануфактурай, належаў таму ж Альберу Рато. Ён жа стаў кіраўніком новай лініі адзення — Lanvin-Sport.

Пасля смерці Жаны Ланвен у 1946 годзе кіраванне домам перайшло да яе дачкі Мары-Бланш. Да пачатку 1960-х гадоў «Ланвен» заставаўся ў ліку дамоў высокай моды, затым перайшоў да вытворчасці адзення prêt-à-porter. Адраджэнне брэнда адбылося праз некалькі дзесяцігоддзяў, калі ў 2001 годзе да кіравання домам быў прыцягнуты мадэльер Альбер Эльбаз.

Зноскі

  1. а б Jeanne Lanvin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Font L. Jeanne Lanvin // Lanvin, Jeanne // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T2081227
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119509989 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. RKDartists Праверана 13 чэрвеня 2020.