Жардан Бардэла

Жардан Бардэла
фр.: Jordan Bardella
прэс-сакратар[d]
21 верасня 2017 — 16 чэрвеня 2019
Пераемнік Laurent Jacobelli[d]
member of the regional council of Île-de-France[d]
з 13 снежня 2015
дэпутат Еўрапейскага парламента
2 ліпеня 2019 — 15 ліпеня 2024
віцэ-прэзідэнт[d] (National Rally[d])
з 16 чэрвеня 2019
партыйны лідар[d] (National Rally[d])
з 5 лістапада 2022
Папярэднік Марын Ле Пен
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 16 ліпеня 2024

Нараджэнне 13 верасня 1995(1995-09-13)[1] (29 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Сайт jordan-bardella.fr (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жардан Бардэла (фр.: Jordan Bardella, нар. 13 верасня 1995, Дрансі , Францыя) — французскі палітык.

Нарадзіўся ў камуне Дрансі дэпартамента Сен-Дэні, які мяжуе з Парыжам на поўначы і з’яўляецца часткай мегаполіса Вялікі Парыж, у сям’і італьянскіх эмігрантаў, якія хутка пасля нараджэння сына разышліся, але ў якіх Жардан жыў па чарзе.

Скончыў прыватную сярэднюю школу ў Сен-Дэні. Падчас вучобы ў старэйшых класах ён разам з сябрамі двойчы на тыдзень даваў урокі французскай мовы мігрантам. Пасля Жардан паступіў у Сарбону на геаграфічны факультэт. Але на трэцім курсе яго кінуў, каб прысвяціць сябе палітыцы.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2017 годзе ён уваходзіў у перадвыбарную каманду Марын Ле Пен. А праз год узначаліў моладзевую арганізацыю партыі.

На выбарах у Еўрапейскі парламент вясной 2019 года, на чале выбарчага спісу якога стаяла імя Бардэлы, заняло першае месца, атрымаўшы 22 мандаты з 79. У 23 гады Жардан стаў еўрадэпутатам. У тым жа годзе ён увайшоў у склад Выканаўчага бюро партыі і заняў пасаду другога старшыні.

У лістападзе 2022 года быў абраны пераемнікам Марын Ле Пен на пасадзе старшыні «Нацыянальнага аб’яднання». Так упершыню тварам гэтай ультраправай партыі стала асоба, якая не звязаная з ёй сямейнымі сувязямі.

Зноскі