Rorippa Scop., 1760
Жару́шнік[1][2] (Rorippa) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Налічвае каля 70 відаў, пашыраных ва ўмераных і трапічных раёнах. Растуць на лугах, балотах, берагах вадаёмаў і ў вадзе.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі або прыўзнятымі разгалінаванымі сцёбламі. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае, чаргаванае. Кветкі дробныя, у густых гронках, жаўтаватага колеру. Плод — стручок або стручочак.
Лекавыя, меданосныя і кармавыя расліны. Некаторыя віды ядавітыя.