Жарушнік аўстрыйскі

Жарушнік аўстрыйскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rorippa austriaca (Crantz) Besser, 1822


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22995
NCBI  157082
EOL  583924
IPNI  288628-1
TPL  kew-2417262

Жарушнік аўстрыйскі[1] (Rorippa austriaca) — від кветкавых раслін роду Жарушнік (Rorippa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Шматгадовая травяністая расліна, 50—100 см вышынёй. Лісце суцэльнае, лапаткавае або даўгаватае, знізу рассеяна апушана, ніжняе — чарашковае, верхняе — сядзячае, пілавата-зубчастае, ля аснавання з вушкамі. Пялёсткі 3—4 мм даўжынёй, светла-жоўтыя. Стручкі круглявыя, 2-3 мм у дыяметры. 2n = 16[2].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і Заходняй Азіі — Турцыя, Арменія, Азербайджан, Грузія, Заходні Казахстан, Заходняя Сібір; натуралізаваны ў паўднёвай Канадзе, ЗША, Паўночнай і Паўднёва-Заходняй Еўропе[3][4][5].

Ва Украіне від расце на заліўных лугах, па берагах рэк і балот, на поўдні стэпу ў подах — на ўсёй тэрыторыі.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. efloras.org. (англ.)
  3. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  4. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  5. bgbm.org. (англ.)
  • Жерушник австрийский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)