Rorippa amphibia (L.) Besser, 1821
Жару́шнік земнаводны, Вадзяны хрэн (Rorippa amphibia) — від кветкавых раслін роду Жарушнік (Rorippa)[1] сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100 см. Сцябло ўзыходнае, укараняецца ў ніжняй частцы, у ніжняй частцы часта падводнае, полае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае. Кветкі жоўтага колеру, з чатырма пялёсткамі. Плод — стручок.
Еўрапейскі від. Расліны растуць па берагах вадаёмаў, на вільготных лугах і балотах, у забалочаных і поймавых лясах. Святлолюбівая расліна. Мезафіт, гідрафіт і мезатроф.
Кветкі наведваюццца шматлікімі відамі насякомых і могуць характарызавацца генералізаваным апыляльным сіндромам (англ.) (бел.[2].