Жаўтакру́г рабы[1] (Hypochaeris maculata) — від кветкавых раслін з роду Жаўтакруг (Hypochaeris) сямейства Астравыя (Asteraceae). Народныя назвы: свіннік, ястрабовая трава[1].
Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 30—80[1] см. Сцябло прамастойнае, шурпатае. Лісце ў прыкаранёвай разетцы і ў невялікай колькасці чаргаванае па даўжыні сцябла[2], падоўжна-авальнай формы, простае, з выемчаста-зубчастым краем, апушанае, сядзячае. На лістах маюцца чырвона-бурыя плямы і чырванаватая жылка. Кветкі язычковыя, залаціста-жоўтага колеру, сабраныя ў кошыкі на верхавінках сцяблоў. Плод — сямянка з чубком і пяццю рэбрамі, пераходзячымі ў носік.