Аднагадоваятравяністая расліна вышынёй 15—40[1] см з прамастойным, галінастым, апушаным сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае і ў прыкаранёвай разетцы. Прыкаранёвае лісце стругападобнай формы, сцябловае — вузкаланцэтнае, выемчаста-зубчастае па краі. Кветкі жоўтага колеру, з чатырма пялёсткамі. Плод — стручок цыліндрычнай формы, 5—8 см у даўжыню, на тоўстай пладаножцы.
Расце на сухіх лугах і камяністых россыпах, у горных стэпах, на пашах, агародах, аблогах і пустках, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[3].
Erysimum L. — Желтушник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 102—103, 108. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.